Грошы прыліпаюць (ліпнуць) к грашам. Дастатак вядзе да яго павелічэння. Калі многа, становіцца большы, недарам разумныя людзі гавораць, што грошы прыліпаюць к грашам. Я тожа знаю, што грошы ліпнуць к грашам.
Грыбы дожджык любяць. Спрыяльныя ўмовы садзейнічаюць паспяховаму вырашэнню справы. Пляменніцы падскачылі і памаглі бульбіну ўкінуць у зямлю, павязло Каці, грыбы дожджык любяць.
Гулі да дабра не даводзяць. Кажуць, асуджаючы гультайства. Гуляйце, гуляйце, што вы зімою запеяцё, гулі да дабра не даводзяць. Сін.: Гультаю (У гультая) кажный дзень празнік. Хто зарабляе, таму няма ўрэмя на гулі, ета гультаю кажный дзень празнік. Усе пашлі на луг, касіць, сушыць, а Свірыдзёнак толька падымаецца, у гультая кажный дзень празнік.
Гуляй, гуляй, ды дзела знай. Адпачываць трэба, але галоўнае — праца, выкананне пэўных абавязкаў. Старэя людзі ўсіх вучылі: гуляй, гуляй, ды дзела знай.
Гуляй, Саўка, квас кісне іран. Кажуць пра завяршэнне дробязнай справы. Палка перапілена, бульба накапана, поўная свабода, гуляй, Саўка, квас кісне!
Гуртавое — чартавое. Калектыўнае гаспадаранне далёка не заўсёды прыносіць карысць. Хазяін глядзіць сваё, беражэ, а гуртавое — чартавое.
Давайце (няхай) па-вашаму: пірагі з кашаю гумар. Згода прыняць умовы, прапанаваныя суразмоўцам. А чаго мы будзем доўга валаводзіцца, давайце па-вашаму: пірагі з кашаю. Што я буду рассуждаць лішне, няхай па-вашаму: пірагі з кашаю.
Давялося (удалося) чарвяку ліст падгрызць на вяку. Некаторым асобам за ўсё жыццё не ўдаецца здзейсніць нічога істотнага. Што тута скажаш пра Косціка: давялося чарвяку ліст падгрызць на вяку. Пользы з твайго Васіля ні на грош, як тэй казаў: удалося чарвяку ліст падгрызць на вяку.
Дае, ды з рук не выпускае іран. Пра таго, у каго нельга нічога атрымаць. Не дужа ты разжывешся ў Дарашонка, ён дае, ды з рук не выпускае.
Даждалася сучка помашчы, сама ляжыць, а дзеці брэшуць асудж. Гавораць, калі за апраўданне несумленных
90 👁