ого як распараджаецца, подступу няма, — відзіш, кажный чорт у сваім балоце хазяін.
Вох не вох, калі кругом белый мох. Нечага войкаць, трапіўшы ў складаныя ўмовы. Папаў у балота, дык нечага войкаць, нада вылазіць, вох не вох, калі кругом белый мох.
Вушы золатам завешаны, дзеткі бульбачкай пацешаны. Асуджэнне маці, якія клапоцяцца пра свой знешні выгляд і забываюць пра абавязкі перад дзецьмі. З такіх матак толк небальшэй, вушы золатам завешаны, дзеткі бульбачкай пацешаны.
Выбірай не на тачышчы, а на іржышчы. Парада хлопцу пры выбары жонкі. У наша ўрэмя на саветы дужа не глядзяць, ета дзяды-прадзеды раілі: выбірай не на тачышчы, а на іржышчы.
Вырасць вырас, а вума (розуму) не вынес. Пра таго, хто не разумее простага, элементарнага. Што ж ты здзелаеш, калі вырасць вырас, а вума не вынес. Панаськін тожа вырасць вырас, а розуму не вынес, — жэніцца, дык будзе нейкая век мучыцца.
Выхадная адзёжа — мяшок з лапікам. Пра бедна апранутую асобу. Гарэлачка, ета ж гарэлачка Сергяёнка давяла, што выхадная адзёжа — мяшок з лапікам.
Вярнуў ад пня, [а] ўз'ехаў на калоду. Часам нават пры намаганнях не ўдаецца пазбавіцца ад непрыемнасцей. Лаўрын вярнуў ад пня — уз'ехаў на калоду, ні ў Рожаве не палучылася, ні ў Мазалаве не выпаліла. Вот і палучылася ў чалавека: вярнуў ад пня, а ўз'ехаў на калоду.
Гадуй малага, каб даглядаў старага. Пажаданне бацькам вырасціць дзяцей такімі, каб пры іх дажыць век. У жызні нада напярод глядзець, недарма гавораць: гадуй малага, каб даглядаў старага.
Гады красату ўносяць, дабрату не. Дабрыня, спагадлівасць застаюцца ў чалавека на ўсё жыццё. Мар'янка ўсю жызню жалела людзей, памагала, ета праўда, што гады красату ўносяць, а дабрату не.
Галава лысая, ды лапці дзіровыя іран. Нібы разумны чалавек, а часам робіць глупствы. З віду чалавек як чалавек, а ўтворыць што — задзівіцца нада, галава лысая, ды лапці дзіровыя.
92 👁