Варона сваё дзерава знае. Кожны прывыкае да роднага кутка. Палагін унук і цяпера па суботах сюда бягіць, варона сваё дзерава знае. Вароты не запёрты, хочаш — у рай, а хочаш — к чорту. Грубаватае запрашэнне выбіраць дзеянне па ўласнаму густу. Пачаў хмыкаць: можа б тое лаччы, можа б туды пайсці, дык я яму прама адрэзаў: вароты не запёрты, хочаш — у рай, а хочаш — к чорту. Варыла да вечара, толька есць нечага. Кажуць, калі пры знешняй актыўнасці атрымліваюцца мізэрныя вынікі. Старалася чуць не ўвесь дзень, варыла да вечара, толька есць нечага. Ваўчыную песню баран не спяе. Не кожны можа выканаць тое ці іншае заданне нават пад прымусам. Не ўжо, як ні застаўляй яго людзей біць, ён біць не стане, ваўчыную песню баран не спяе. Венікі павязаў, можна і на пакой. Не варта супакойвацца, выканаўшы нязначную справу. Ета ў Напрэя ўсягда палучалася: венікі павязаў, можна і на пакой. Віску на акругу, шэрсці на напёрстак іран. Часам пры працяглых гучных размовах вынік бывае мізэрны. А што палучылася з учарашняга сходу? — віску на акругу, шэрсці на напёрстак. Вісока лятае, ды нізка садзіцца іран. Пра таго, хто любіць беспадстаўна ганарыцца, выхваляцца. Разве мы не знаем, якея разгаворы ў Хведзі, ён вісока лятае, ды нізка садзіцца. Вар. зак. трыв.: Вісока ўзляцеў, ды нізка сеў. Іванька Сашачкін вісока ўзляцеў, ды нізка сеў, цяпер ходзіць апусціўшы галаву, стыдна з людзямі сустракацца. Вісокі парогі на мае ногі. Вызначаецца бяссілле пры пажылым узросце. Атведала б я цябе, мая кумачка, як ба ж не атведала, ды вісокі парогі на мае ногі. Вызначаецца няроўнасць у сацыяльных адносінах. Як жа туды пойдзеш, тама вісокі парогі на мае ногі. Воўк у лесе, а чорт у балоце хазяін. У чужых уладаннях трэба паводзіць сябе далікатна. Успомні-ка, як старэй Трыхон часта напамінаў: не забывайце, дзеткі, воўк у лесе, а чорт у балоце хазяін. Сін.: Кажный чорт у сваім балоце хазяін. Сазанок заўладзеў бацькавым дабром, дык
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁