Бычку лысінку не адмыеш. Ганебныя ўчынкі кладуцца на ўсё жыццё бруднай плямай або застаюцца дрэннай звычкай. Маладэй быў — краў і цяпера з чужога вачэй не зводзіць, бычку лысінку не адмыеш. Бяда з горам не разлучаюцца. Пры нешанцаванні непрыемнасці навальваюцца адна за другой. Хто ж етага не знае, што бяда з горам не разлучаюцца. Сін.: Бяда з двара, а гора на двор; Бяда з няшчасцем ходзяць разам. Як не павязе, дык не павязе, няшчасці сыплюцца адно за другім, бяда з двара, а гора на двор. Ета яшчэ нашы дзяды-прадзеды прымецілі: бяда з няшчасцем ходзяць разам. Бяда і на печы находзіць. Калі не шанцуе, дык заўсёды і ва ўсім. А што ж ты думаеш, яно як не павязе, дык не вязе кругом, чалавека бяда і на печы находзіць. Бяззубаму і чай цвёрдый. Пры выпадзенні зубоў цяжка што-небудзь з'есці. Якая вам скарыначка, мякуш жвяляю-жвяляю, каб праглыціць, бяззубаму і чай цвёрдый. Бязрукій бязногага храмаць вучыць. З іроніяй гавораць, калі заўважаюць недарэчнасць павучанняў. Кала загавальні ўдваіх стаяць, аб'ясняюцца, бязрукій бязногага храмаць вучыць. Сін.: Бязногій храмога (храмэй бязногага) хадзіць вучыць. Відзіла, як у іх ладна палучаецца: бязногій храмога хадзіць вучыць. Доўга талмузіліся кала Віктаравай лужы, храмэй бязногага хадзіць вучыў. Бяры ношку па сіле. Неабходна дзейнічаць у адпаведнасці з магчымасцямі. Табе Кірэй гаварыў, што з тою сям'ёю нечага звязывацца, бяры ношку па сіле. Вада (вадзіца) мельніцу ламае. Знешне малапрыкметныя з'явы могуць аказваць істотны ўплыў. Во, усё пасмеіваўся над Цітанкамі, што яны здзелаюць, а цяпер знаеш, што выйшла, вада мельніцу ламае. Няхай, няхай пазадаецца, усё ета так яму не абойдзецца, вадзіца мельніцу ламае. Варона к кажнаму суку (кажнай капе) прымяраецца. Пра цікаўную асобу, звыч. жанчыну. Вун пашла аглядаць Міціна хазяйства, праўда, што варона к кажнаму суку прымяраецца. Ці мала чаго пра Нюшку гаварылі, а во пра Клаўку напраўду сказалі, што варона к кажнай капе прымяраецца.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁