большы жывеш, як прыходзіцца, бывае, што і пан з воза злязае. Карона зваліваецца і не з такіх хлюстоў, як ты, бывае, і пан лапці абувае.
Бывае, Сідар Бэрку падбувае. Жарт адносна таго, што часам селяніну ўдаецца ашукаць яўрэя, хітруна ў народным уяўленні. Чаго талька на свеце не бывае, бывае, Сідар Бэрку падбувае.
Бывае, Хомка Саўку абувае. Жартоўна кажуць, калі адзін з недалёкіх людзей аказвае іншаму неістотную дапамогу. Пажыўшы, пазнаеш усяго, на вяку многае бывае, бывае, Хомка Саўку абувае.
Бывала, зязюля кукавала, а цяпер і пятух не пяе. Пра рэзкае змяненне прыродных умоў або наогул умоў жыцця. Што ўспамінаць, як вялося раншы, бывала, зязюля кукавала, а цяпер і пятух не пяе.
Была б капа, а варона знайдзецца. Заняць свабоднае месца заўсёды ёсць ахвотнікі. Хамчанок даўно цэліўся ў брыгадзіры, ну што ж, была б капа, а варона знайдзецца.
Была ў сабакі хата, ды ад дажджу згарэла іран. Пра поўную адсутнасць сродкаў з-за нядбайнасці. Якое багацтва ў гультая, у яго нічога няма за душою, была ў сабакі хата, ды ад дажджу згарэла.
Было б што класць, кашалёк (мех, торба) знайдзецца. Для любой рэчы месца знойдзецца. Сумка ў цябе большая, многа ўлезе, было б што класць, кашалёк знайдзецца. Не бядуй, смела набывай адзёжу, было б што класць, мех знайдзецца. Нечага раздумываць, раз само ў рукі плыве, бяры, было б што класць, торба знайдзецца.
Было гора, стала ўдвое. Колькасць няшчасцяў усё павялічваецца. Нічога хароишга мне не даждацца, а цяпера такей случай, — было гора, стала ўдвое.
Было ўрэмя — косці грыз, а цяпер і каша не есца. У старасці чалавек робіцца нямоглым. Дзевяноста гадоў — ета вам не дзевятнаццаць, было ўрэмя — косці грыз, а цяпер і каша не есца.
Быў год — на дзень сем пагод. Гавораць пра частую змену розных падзей. Ці помніш, як тое ўрэмя ўсё мянялася чуць не кажный дзень, праўду пра тое ўрэмя гавораць: быў год — на дзень сем пагод.
144 👁