шоў і ўсё адно як не відзеў, а ета лах-лах-лах, праўда, што бог увідзіць — прамаўчыць, а баба ўсяму свету раскажа. Брацкая цесната — не казённая ліхата. У сваяцкіх стасунках звычайна знаходзяць паразуменне. Ну што ж, цесна не цесна — будзем як-небудзь мірыцца, брацкая цесната — не казённая ліхата. Бруха каўбасою не спорціш. Добрая яда не пашкодзіць здароўю. Як нагатуе Прося смашнага, ўсё падмятуць пад чыстую, крошкі не кінуць, яна смяецца: бруха каўбасою не спорціш. Будзе нявеста — будзе і жаніх (і жаніх знайдзецца). Гавораць пра пэўную ўзаемазалежнасць розных з'яў, падзей. Ты пастаў хату, жыцелі найдуцца, будзе нявеста — будзе і жаніх. Каб толька было што прадаваць, купцоў назбіраецца, будзе нявеста — і жаніх знайдзецца. Будзеш варажыць, як нечага ў рот палажыць (улажыць). Чалавек заўсёды шукае выйсце з цяжкага становішча. Вы самі відзелі, як Дзем'янёнак выкручываўся, будзеш варажыць, як нечага ў рот палажыць. Канешне, думоў у іх думаць не перадумаць, будзеш варажыць, як нечага ў рот улажыць. Бывае дурня, ды не кажнага дня. Чалавека могуць напаткаць непаразуменне, недарэчнасць, але гэта здараецца не так часта. Дураты і раншы хватала, і цяпера не меншы, бывае дурня, ды не кажнага дня. Бывае і на чорта прытуга. Пакаранне дасягае і прайдоху. Няхай што прайдзісвет, не ўсё ўдаецца і Кандрашонку, бывае і на чорта прытуга. Бывае, і чорт у затылку (патыліцы) скрабе (чэша). Здараюцца моманты, калі незалежныя асобы трапляюць у незайздроснае становішча. За судзьбу не бярыся, бывае, і чорт у затылку скрабе. У жызні ўсяк прыходзіцца, бывае, і чорт у затылку чэша. Чаго не перабыло ў жызні, бывала, і чорт у патыліцы скроб. На свеце ўсяк прыходзіцца, а што ж ты думаў, бывае, і чорт у патыліцы чэша. Сін.: Бывае, [што] і кот з печы злязае; Бывае, што і пан з воза злязае (лапці абувае). За век усяго навідзішся, бывае, і кот з печы злязае. За жызню ці мала чаго прыходзіцца, бывае, што і кот з печы злязае. Не ўсягда жывеш, як хочаш,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
92 👁