ого як распараджаецца, подступу няма, — відзіш, кажный чорт у сваім балоце хазяін. Вох не вох, калі кругом белый мох. Нечага войкаць, трапіўшы ў складаныя ўмовы. П ат у у болота, дык нечага войкаць, нада вылазіць, вох не вох, калі кругом белый мох. Вушы золатам завешаны, дзеткі бульбачкай пацешаны. Асуджэнне маці, якія клапоцяцца пра свой знешні выгляд i забываюць пра абавязкі перад дзецвмі. 3 такіх матак толк небалъшэй, вушы золатам завешаны, дзеткі бульбачкай пацеишны. Выбірай не на тачышчы, а на іржышчы. Парада хлопцу пры выбары жонкі. У наша ўрэмя на саветы дужа не глядзяць, ета дзяды-прадзеды раш: выбірай не на тачышчы, а на іржышчы. Вырасць вырас, а вума (розуму) не вынес. Пра таго, хто не разумее простага, элементарнага. Што ж ты здзелаеш, калі вырасць вырас, а вума не вынес. Панаськт тожа вырасць вырас, а розуму не вынес, —- жэніцца, дык будзе нейкаявекмучыцца. Выхадная адзёжа — мяшок з лапікам. Пра бедна апранутую асобу. Гарэлачка, ета ж гарэлачка Сергяёнка давяла, што выхадная адзёжа — мяшок з латкам. Вярнуу ад пня, [а] ўз'ехаў на калоду. Часам нават пры намаганнях не ўдаецца пазбавіцца ад непрыемнасцей. Лаўрын вярнуу ад пня — уз-ехау на калоду, ні ў Рожаве не палучылася, ні ў Мазалаве не выпаліла. Вот I палучылася ў чалавёка: вярнуу ад пня, а ў з 'ехаў на калоду. Гадуй малага, каб даглядаў старага. Пажаданне банькам вырасціць дзяцей такімі, каб пры іх дажыць век. У жызні нада напярод глядзець, недарма гаворацы гадуй малага, каб даглядаў старага. Гады красату ўносяць, дабрату не. Дабрыня, спагадлівасць застаюцца ў чалавека на ўсё жыццё. Мар 'янка ўсю жызню жалела людзей, памагала, ета праўда, што гады красату ўносяць, а дабрату не. Га лава лысая, ды лапці дзіровыя іран. Нібы разумны чалавек, а часам робіць глупствы. 3 віду чалавек як чалавек, а ўтворыць што — задзівіцца нада, галава лысая, ды лапці дзіровыя
Дадатковыя словы
ўзехаў
9 👁