Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Галава яловая, макушка дубовая. Дранічная характарыстыка абмежаванай асобы. 3 кім ты бярэшся талкавацъ, у яго галава яловая, макушка дубовая! Гаража вадзіла, а чорт атвячай гумар. Адказ на павер'е, быццам п'яных водзяць д'яблы. А наши ж, бывала, з карчмы ідуць,у аборках начуюць, тады: чэрці, чэрці вадзілі; не, гарэлка вадзіла, а чорт атвячай. Гатоў: лапці на нагах, брыль на галаве. Беднаму чалавеку проста сабрацца. Якея ў Кіся/гёнка зборы, вун ён, гатоў: лапці на нагах, брыль на галаве. Глухей не кажный чуе. Жартоўнае выказванне пры характарыстыцы таго, хто дрэнна пачуў або не зразумеў сказанага. Праўду гавораць, што глухей не кажный чуе. Глядзіць, каб смятана (смятанка), ды яшчэ падсалоджаная гумар. Характарыстыка аматара смачнай яды. Не дужа яму дагодзіш, усягда глядзіць, каб смятана, ды яшчэ падсалоджаная. А што ж ты думала, зяця устрачацъ так сабе, зяці глядзяць, каб смятанка, ды яшчэ падсалоджаная. Гніся не гніся, а у аглоблі станавіся. Рабіць неабходна нягледзячы на нежаданне, стомленасць, хваробу. / сит няма, i рукі не хочуць гнуцца, але ж нічога не папішаш, гніся не гніся, а ў аглоблі станавіся. Гноем поле не спорціш. Уносіць угнаенне карысна. Каб сабрацъ хлеб, харашо ўсцілай i параніну, i яравый клін, гноем поле не спорціш. Сін.: Зямля (зямелька) гной любіць. Раншы ската многа дзяржалі, гною вун сколько настаівалі, а зямля гной люб'щъ. Зямелька гной любіць, укладзі харашэнъка, дык i нажнет, i нащпаешГнявы не страшаць хлявы. Гнеў трэба ндкіроўваць у канкрэтны адрас. Калі зяць не так дзелае, яму прама i гавары, а не ўпустую, гнявы не страшаць хлявы. Грашам шчот, а плаццю аршын. Усё патрабуе дакладнага ўліку, вымярэння. Перш чым рэзаць, нада было хараишька памераць, не дарма ж кажуць: грашам щчот, а плаццю аршын. Грошы i у мароз растаюць. Грошы вельмі хутка растрачваюцца. Капейчыну усягда нада прыблюдаць, не траціць на абы-што, а то грошы i ў мароз растаюць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дяблы, кісяігёнка, любщъ, павере, пяных
8 👁
 ◀  / 321  ▶