Як пукі мн. Сытыя (часц. пра кароў). Атава кала аборка адрасла, большая, каровы наеліся, як пукі, i ляжацъ. Як пустая мелыпца. Нудна (гаварыць). Нешта плявузгае, як пустая мельніца, слухаць надоела. Як пух (пяро). 1. Лёгкі. Снапкі на сонцы выпетралі, сталі, як пух. Пруцціка сухенічкае як пяро, только да спічкі. 2. Мяккі. Снег ішоў усю ноч, ціха, без ветру, ён як пух, станет — i нага да зямлі едзе. У дзіцёнка ўсягда валоссіка мякенькае як пяро. Як пятух. Задзірысты. Абое, як петухі, успыхываюць, а ў чарку нюхнулі — таго i глядзі, што счэпюцца біцца. Як пятух гусаку жарт. Модна (зайздросціць). Міша ў паследняе ўрэмя завідуе Колю, як пятух гусаку. Як пятух за курыцай. Спрытна (бегчы). Зірні-ка, што ён вытварае: гоніцца за Маланкінай дачкою, як пятух за курыцай. Як пятух на rycixy. Модна (дзівіцца). Што ты глядзіш на яе, як пятух на гусіху, ета Любка так вымахала. Як пятух перад курыцай. Ганарліва. Кісялёнак ходзіць перад дзеўкамі, як пятух перад курыцай. Як пяхцер (торба). 1. Поўны, сыты. Сазанёнкаў сын як пяхцер, не абшчапіў ба. I Сенька пашоў па Гаўрылінай прыродзе, тоўстый, як торба. 2. Цяжка (дыхаць). Не хачу я з ім іціць нікуды, ён пыхціць усю дорогу, як пяхцер. Як торба, i твой Аўрамёнак сапе, над ім ужо многгя смяюцца. i ; Як разбітый. Разрублены. Міхальчонак ходзіць, як разб'тый, не к чаму рук прычаліць, большое гора ў человека. Як раз ды два. Хутка. Ён як раз ды два адвернецца ў Мазалаўшчыну, на лісОпет сеў i там. Як рак за жабаю. Неадступна. Бегаў за Арынінаю дачкою два гады, як рак за жабаю. Як рак пад зонцікам. Недарэчна, няўклюдна. Ішла ў сваіх уборах, як рак пад зонцікам. Як раку зонцік. Без патрэбы. Нада Рып 'те вашы парады, як раку зонцік, куды яна іх надзене? Як рой. Вельмі многа. У дварэ мышэй як рой, усё дно як іх хто назбіраў i насыпаў. Як рэзаный. У адчаі (крычаць). Чаго ён тама раве, як рэзаный, а нядаўна меншый так разарвываўся. i
Дадатковыя словы
разбтый
1 👁