Як патануу (прагрымеў). Пра незразумелае знікненне. Который час пашоў i ўсё няма, як патануў нейдзе. Антон выправіўся за конямі i як прагрымеў, нейдзе сядзяць, размундыкываюцъ. Як ' пахлапень. Слабы. Якая ў яго ста, ён як пахлапень, піхні адным пальцам — іпаляціць. Як пашанішный (пашанішненькій) гумар. Белы, чысты. Із зяцем прыехала Клаўдзіна дачка, ён як пашанішный. У Паўлючка валоссіка як пашанішненькае, відна, па дзеду пашоў. Як перавітый. Поўны, сыты. Алёніна дзевачка як перавітая, баба дужа харашо яе глядзіць. Як перапоначка. Вельмі тонкі. Ручачкі татосенькія, як перапоначкі, костачкі хоць перасчытай. Як перашпіленый. 3 тонкай таліяй. Кулініна ўнучка як перашпіленая, гаворыць, мода цяпер такая. Як петуху (курыцы) стамеска (тэлефон). Без патрэбы. Надо табе клешчы, як петуху стамеска, — хто цяпера хамут пашые? Кузьме надо іхныя падаркі, як петуху тэлефон. Спанадабілася ёй іржавая тупіца, як курыцы стамеска. Як курыцы тэлефон, так нада ім твое дзіровыя каструлі. Як пісанын. Прыгожы. Сцепанідзіны абея дзяўчонкі як пісаныя, у цётку пашлі па бацьку. Як піша. Роўна, прыгожа (ідзе). Паглядзі-ка на Жэнькіну маладую: ідзе, як піша. Як пласціна. Нерухома (ляжаць). Пасярод зімы залёг, як пласціна, ну цяпера трошку стаў папраўляцца. Як Полькіна каза. Недарэчна. Ты глядзі, не спрыгні з бані, як Полькіна каза, а mo надзелаеш дзялоў. Як поп (Хомка) з балалайкаю іран. Недарэчна (хадзіць). Хадос носіцца ca сваімі вузламі, як поп з балалайкою. 3 самага рання старэй разбегаўся, як Хомка з балалайкою.. Як прыца. Глейкі. Ці дождж, ці не дождж, тута ўсягда зямля літ е, як прыца. Як прышытый. Ненадзейна прымацаваны. Хрузачкін хлопчык майку здзеў, — a худзёсенькій, лапатачкі яе прышытыя. Як пузыр. Поўны, сыты (пра маладую істоту). Полькін малый як пузыр, ляжыцъ у люльцы i смяецца. Кацянок качаецца, як пузыр
2 👁