Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Як падкова ў рысака (скакуна). Выразиа, адметна. Увідзеў Анюту, i вочы зразу разолішчэліся, як падкова ў рысака. Што ты пасмяхаешся, зубы блішчаць, як падкова ў скакуна. Як падоска. Вельмі тупы. Нож стар, як падоска, ніяк не падточыш, усё гавары табе i гавары. Як падперазацца. Хутка, спрытна. Яму адвярнуцца ў город, як падперазацца, цераз час вернецца. Як падсмаленый. Імкліва (бегчы). Нешта бег з таго боку, як падсмаленый, i лаяўся, а чаго — не знаю. Як пад струнку (лінеечку, шнурочак). Вельмі роўна. Адрэзана, як пад струнку, а ён жа нічога не прыкладаў i не прымяраў. Усё здзелаў, як пад лінеечку, што значыцъ масцер! Акуратный чалавек, у яго дайжа бораты прогнаны' як пад шнурочак. Як паламаная мелыгіца. Надакучліва (гаварыць). Скрыпіць цэлый дзет, як паламаная мвлътца, аж надоела» Як палена. 1. Нерухома (ляжаць). Трэццій гадочак ляжыцъ, як палена, не паднімаецца. 2. Гультаявата. Што яму адходзіць, качаеща, як палена, нічагенька Свеце не памагае. 3. Без разумения. Помнім мы Саўку, быў, як палена, нічога панімаць не мог. Як пальчык. Малы. У яе малый, як пальчык, яму годзікаў пяцъ, а росцъ не хоча. Як па маету. Цвёрда. Доўга была водцепель, а тады крэпка падмарозіла, дык ідзі, куды хочаш, як па маету. Як пампушка. I. Сыты, поўны. Раз'елася, як пампушка, ідзе — талька пыхціць. 2. Распухлы. Рука разбалелася, стала, як пампушка, сколько лечыць, а няма луччання. Як памяло. 1. Балбатлівы. У Насты тожа язык, як Намяло, цэлый ддень балбоча, не ецшаючы. 2. ДурнаВаты. Ён усё ўрэмя як памяло, з ім ні пра што не дагаворышея. Як па мяху. Глухімі ўдарамі. Дзяўчонкі Шурыка завалШ,давайлупщ ь,якпам яху,аёнсм яецца. Як паравэй (кавальскій) мех. Цяжка (сапці). Якое яго здароўе, дзесяць мінут пакапаў i рассопся, як паравэй мех. Лявон помог Палку перарэзаць i засоп, як кавальскій мех, сілы ў яго нісколька няма. Як парасёнак. Брудны. Твой меншый носіцца, увесь, як парасёнак, только вочы блішчаць. 7 Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

разблішчэліся, разелася
2 👁
 ◀  / 321  ▶