Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Як на кійках. Нязграбна. Кохтачкі новыя,а сядзяцъ на іх, як на кійках. Як на кошку аброць. Нязручна. На Веру надзяваць ета плацціка, як на кошку аброць, яно ёй цесна. Як на нос. Цесны. Нашто было браць таквя баціначкі, яны дзіцёнку як на нос, а не на нагу. Як на пасту. Пільна, уважліва. Ты штоб глядзеў, як на пасту, нам няльзя прапусціць брыгадзіра. 4 Як на пень уз'ехаў. Нечакана, у здзіўленні (спыніцца). Што вы сталі, як на пень у з 'ехалі, прама едзьце i едзъце. Затпрукалі, як на пень уз 'ехаўшы, — што ў іх тамацька случылася? Як на пяць (сто) тузоў. Цвёрда (спадзявацца). 'Яна, як на пяць тузоу, надзеялася на Лаурынаваги сына. Пракопчык памёр, г няма на каго ёй большы надзёяцца, як на сто тузоў. Як на сабаку. 1. Усё без разбору (узвальваць). Хватае ў чалавека цярпення, на яго пруць, нясуць, што напала, як на сабаку, а ён маўчыць. 2. Хутма (за го Ш т и ў::ЯШ цела такое, што ўсё, як на сабаку, зажывае. Як на сабаку штаны. Непрывабна. Ідзе чу чалам, на ёй етыя ўборЫ, як на сабаку штаны, елядзець праціўна. Як на сабацы. Хутка (загойвацца). Тады крэпка пабіўёя, раны былі, ну на ім, як на сабацы, зарасло. Як насеяна. Вельмі многа. Жукоў на бульбе як насеяна, Многія кусты аж красны. Як на сонешных ваннах. Бесклапотна, прывольна. Вылежываюцца ў цёткі, як на сонешных ваннах, ні пра што не думаюць. Як націна (націнка). Вельмі тонкі. Доўга балеў, высах, ногі сталі, як націна. Дзяўчонка яна на ліцо наглядная, ну настолька тоненькая, як націнка. Як на чыку. У поўнай гатоўнасці. Яны паўдня сядзелі, як на чыку, а Самусёнак усё не ехаў. Як новый грывеннік. Задаволены. Наташка прыехала, цяпера ён бегае, як новый грывеннік. Як нявінная авечка. ГТрытворна. Ён сячас будзе разгаварываць з табою, як нявінная авечка, а пазаўтрага напаскудзіць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

лаурынавагй, узехаў
1 👁
 ◀  / 321  ▶