Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Як мора. Шырокі (пра пабудову). Тады яны на хутары харашо абстроіліся, развялі двор, як мора. Як мурашка (мурашачка). Старанны. Бывала, снег злезе, шчавель пралузнецца, яна нашла па канавах, як. мурашка. Як мурашачка, Пёкліна дзяўчонка, ува ўсём ёй памагае. Як муха ў павуціне. У жаху (кідацца). Спярва дужа храбрый быў, а тады стаў біцца, як муха ў павуціне. Як мычка на грэбень. Туга, з цяжкасцю (лезці). Скрабуся я, скрабуся на сенцы, як мычка на грэбень, чуць уздзяруся. Як мыш за печчу. Ціха, спалохана. Няхай Сяргей тукне, будзе балаўнік сядзець, як мыш за печчу, i не шалахнеща. Як мяздра. Клейкі, ліпкі. Цяўдалы палучыўся хлеб, як мяздра, к зубам Нрыстае. Як мякіны. Шмат (звыч. грошай). Лапуда прытвараецца, што няма нічога, у яго грошы як мякіны. Як мячык. 1. Лёгка. Ён твою ношку перакінуў цераз прасла, як мячык, а ты мучылася, подымала. 2. Спрытна. Ад рання да вечара на дварэ гуляв, носіцца, як мячык. Як мяшок (мяшулка). Непаваротлівы. Масяёнак тожа стаў, як мяшок, чуць варочаецца. Яна ўсягда як мяшулка, нажджэшся, пакуль спаўзе з пены. Як мяшок з воўнай. Непаваротлівы. I Мацвяёнак як мяшок з воўнай, паку ля павернецца, дык жданкі праясі. Як на бога. Цвёрда (спадзявацца). Я так надзеялася на Змітрачонка, як на бога, а ён во што сатварыў! Як на вецер. Бяздумна (траціць). За кароўку грошы ладныя ўзяў, а што паімеў? — пусціў, як на вецер. Як навой. Тоўсты i непаваротлівы. Мікіта варочаецца, як навой, адно только не скрыпіць. Як навязаный. Надакучлівы. Ад мух не адбіцца, лезуць, як навязаныя, нада ім мухомора развесць. Як на дурным базары. У беспарадку. У яе хаце кажный дзет, як на дурным базары, парадку не бывав. Як нажом адрэзала. Пра адпрэчанне. Пецік раншы часта сюда прыбягаў, а тады разам як нажом адрэзала. Як на каня. Безадказна (спіхваць, узвальваць). Зваліваюць на Дзем 'янка ўсё, як на каня, а ён церпіць i церпіць. Як на каруселях. Неспакойна. Нешта вашы х/юпцы сядзелі, як на каруселях, ці не збіраліся за Вяхру катануцъ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

хіюпцы
0 👁
 ◀  / 321  ▶