Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Як рэмень. Модны. Твае лентачкі крэпенькія як рэменъ, іх не дужа разарвеш. Як кабака вілашнік іран. Ніколькі (не любіщ). Гаварыце, ды думайце, што гаворыце, любіць ён тваіх дзевяроў, як сабака вілашнік. Як сабака за хвастом. Бязмэтна, бяздумна. Заняція сабе не знайдзе, верціцца ўсё ўрэмя, як сабака за хвастом. Як сабака на палку. Недаверліва (глядзедь). Ён ужо другей месяц глядзіць на Хрузу, як сабака на палку. Як сабаку галстук (расчоска, падцяжкі, штаны, чулкі). Без патрэбы. Як сабаку галстук, нада яму етый лісіччый варатнік. Наклаў у карманы ўсякіх жалязяк, яны яму нада, як сабаку расчоска. Рэмень з бразкоткамі нада старому, як сабаку падцяжкі. Нада табе нарукаўнікі, як сабаку штаны. Якраз, як сабаку чулкі, ёй нада такея валенкі, іх толька дзевачкам насіць. Як сабаку (для сабакі) груздзіла. Без патрэбы. Етыя твае пабракушкі нада ёй, як сабаку груздзіла. Цапочыкі ваты панадабяцца ім, як для сабакі груздзіла. Як сабаку костка. Надзвычай (падабацца). Бутылачкі яму наравяцца, як сабаку костка, паспнвай адно ставіць. Як сава (ястраб) на курыцу. Прагна (накінуцца). Ты б відзела: кінуўся к Алёне, як сава на курыцу* Атом наляцеў на дзяцей, як ястраб на курыцу, тэя разбегліся куды который. Як санапрадка (верацяно). Бесперапынна (рухацца). Кручуся дзень, як санапрадка, на мтуту прысесць ыекалі. ТІаверціцца тута, як верацяно, дык не будзе завідываць дзеравенскай жызні. Як сатана (сатаннё). Нахабна (прыставаць, чапляцца). Кажный раз лезе, як сатана, к Валодзьку, ну калінебудзъ палучыць адпор. Даўно налазяць, як сатаннё, некому ладную нахлобучку даць. Як Саўка з Хоўрай (Маланкай) гумар. Модна (сябраваць). Щ ты не відзела, што яны ўзноў абнімаюцца, як Саўка з Хоўрай. Мы знаем, што яны дружаць, як Саўка з Маланкай. Як сачынкаю прарэзаны. Пра вузкія вочы. Антонаў сын прывёз сабе не рускую жонку, у яе вочы як сачынкаю прарэзаны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
0 👁
 ◀  / 321  ▶