Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Бычку лысінку не адмыеш. Ганебныя ўчынкі кладуцца на ўсё жыццё бруднай плямай або застаюцца дрэннай звычкай. Маладэй быў — краў i цяпера з чужога вачэй не зводзіць, бычку лысінку не адмыеш. . Бяда з горам не разлучаюцца. Пры нешанцаванні непрыемнасці навальваюцца адна за другой. Хто ж ш ага не знае, што бяда з горам не разлучаюцца. С i н Бяда з двара, а гора на двор; Бяда з няшчасцем ходзяць, разам. Як не павязе, дык не павязе, няшчасці сыплюцца аднр за другім, бяда з двара, а гора на двор. Ета яшчэ нашы дзядыпрадзеды прымецілі: бяда з няшчасцем ходзяць разам. Бяда i на печы находзіць. Калі не шанцуе, дык зауеёды i ва ўсім. А што ж ты думает, яно як не павязе, дык не вязе кругом, чалавека бяда i на печы находзіць. Бяззубаму i чай цвёрдый. Пры выпадзенні зубоў цяжка што-небудзь з'есці. Якая вам скарыначка, мякуш жвяляю-жвяляю, каб праглыціць, бяззубаму i чай цвёрдый. Бязрукій бязногага храмаць вучыць. 3 іроніяй гавораць, калі заўважаюць недарэчнаець павучанняў. Кала загавальпі ўдваіх етаяць, аб ясняюцца, бязрукій бязногага храмаць вучыць. Сін.: Бязногки храмога (храмэй бязногага) хадзіць вучыць. Відзіла, як у іх ладна палучаецца: бязногій храмога хадзіць вучыць. Доўга талмузіліся кала Віктаравай лужы, храмэй бязногага хадзіць вучыў. Бяры ношку па сіле. Неабходна дзейнічаць у адпаведнасці з магчымасцямі. Табе Кірэй гаварыў, што з тою сям'ёю нечага звязывацца, бяры ношку na сіле. Вада (вадзіца) мельніцу ламае. Знешне малапрыкметныя з'явы могуць аказваць істотны ўплыў. Во, усё пасмеіваўся над Цітанкамі, што яны здзелаюць, a цяпер знаеш, што выйшла, вада мельніцу ламае. Няхай, няхай пазадаецца, усё ета так яму не абойдзецца, вадзіца мельni цу ламаел Барона к кажнаму суку (кажнай капе) прымяраецца. Пра цікаўную асобу, звыч. жанчыну. Вун пашла аглядаць Міціна хозяйства, праўда, што варона к кажнаму суку прымяраецца. Ці мала чаго пра Нюшку гаварылі, а во пра Клаўку напраўду сказалі, што варона к кажнай капе прымяраецца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бязногкй, зесці, зявы, сямёю
7 👁
 ◀  / 321  ▶