Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
большы жывеш, як прыходзіцца, бывае, што i пан з воза злязае. Карона зваліваецца i не з такіх хлюстоў, як ты, бывае, i пан лапці абувае. Бывае, Сідар Бэрку падбувае. Жарт адносна таго, што часам селяніну ўдаецца ашукаць яўрэя, хітруна ў народным уяўленні. Чаго талька на свеце не бывае, бывае, С0ар Бэрку падбувае. Бывае, Хомка Саўку абувае. Жартоўна кажуць, калі адзін з недалёкіх людзей аказвае іншаму неістотную дапамогу. Пажыўшы, пазнаеш усяго, на вяку многае бывае, бывае, Хомка Саўку абувае. Бывала, зязюля кукавала, а цяпер i пятух не пяе. Пра рэзкае змяненне прыродных умоў або наогул yUoy жыцця. Што ўспамінаць, як вялося ранты, бывала, зязюля кукавала, а цяпер i пятух не пяе. Была б капа, а варона знайдзецца. Заняць свабоднае месца заўсёды ёсць ахвотнікі. Хамчанок даўно цэліўся ў брыгадзіры, ну што ж, была б капа, а варона знайдзецца. Была ў сабакі хата, ды ад дажджу згарэла іран. Пра поўную адсутнасць сродкаў з-за нядбайнасці. Якое багацтва ў гулътая, у яго нічога няма за душою, была ў сабакі хата, ды ад дажджу згарэла. Было б што класць, кашалёк (мех, торба) знайдзецца. Для любой рэчы месца знойдзецца. Сумка ў цябе большая, много ўлезе, было б што класць, кашалёк знайдзецца. Не бядуй, смела набывай адзёжу, было б што класць, мех знайдзецца. Нечага раздумываць раз само ў рукі плыве, бяры, было б што класць, торба знайдзецца. Выло гора, стала ўдвое. Колькасць няшчасцяў усё павялічваецца. Нічога хароишга мне не даждацца, а цяпера такей случай, — было гора, стала ўдвое. Было ўрэмя — косці грыз, а цяпер i каша не есца. У старасці чалавек робіцца нямоглым. Дзевяноста гадоў — ета вам не дзевятнаццаць, было ўрэмя — косці грыз, а цяпер i каша не есца. Быу год — на дзень сем пагод. Гавораць пра частую змену розных падзей. Ці помніш, як тое ўрэмя ўсё мянялася чуцъ не кажный дзень, праўду пра тое ўрэмя гавораць: быў год — на дзень сем пагод
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адзёжў
7 👁
 ◀  / 321  ▶