Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
шоў i ўсё адно як не відзеў, a ema лах-лах-лах, праўда, што бог увідзіць — прамаўчыць, а баба ўсяму свету раскажа. Брацкая цесната — не казённая ліхата. У еваяцкіх стасунках звычайна знаходзяць паразуменне. Hy што ж, цесна не цесна — будзем як-небудзь мірыцца, брацкая цесната — не казённая ліхата. Бруха каўбасою не спорціш. Добрая яда не пашкодзіць здароўю. Як нагатуе Прося смашнага, ўсё падмятуць пад чыстую, крошкі не кінуць, яна смяецца: бруха каўбасою не спорціш. !Д Вудзе нявеста —' будзе i жаніх (i жаніх знайдзецца). Гавораць пра пэўную ўзаемазалежнасць розных з'яў, падзей. Ты пастаў хату, жыцелі найдуцца, будзе нявеста — будзе i жаніх. Каб только было што прадавщь, купцоў назбіраецца, будзе нявеста — i жаніх знайдзецца. Будзеш варажыць, як нечага ў рот палажыць (улажыць). Чалдвек заўсёды шукае выйсце з цяжкага становішча. Вы самі відзелі, як Дзем'янёнак выкручываўся, будзещ вараясыць, як нечага ў рот палажыць. Канешне, думоў у іх думаць не перадумаць, будзеш варажыць, як нечага ў рот улажыць. Бывае дурня, ды не кажнага дня. Чалавска могуць напаткаць непаразуменне, недарэчнасць, але гэта здараецца не так часта. Дура ты i ранты х в а т а л а i цяпера не меншы, бывае дурня, ды не кажнага дня, Бывае i на чорта прытуга. Пакаранне дасягае i прайдоху. Няхай што прайдзісвет, не ўсё ўдаецца і Кандрашонку, бывае i на чорта прытуга. Бывае, i чорт у затылку (патыліцы) скрабе (чэша). Здараюцца момантыу калі незалежныя асобы трапляюць у незайздроснае«становішча. За судзьбу не бярыся, бывае, i чорт у затылку скрабе. У жызні ўсяк прыходзіцца, бывае, / чорт у затылку чэша. Чаго не перабыло ў жызні, бывала, i чорт у патыл 'щы скроб. На свеце ўсяк прыходзіцца, а што ж ты думаў, бывае, i чорт у патылщы чэша. Сін.: Бывае, [што] i кот з печы злязае; Бывае, што i пан з воза злязае (лапці абувае). За век усяго навідзішся, бывае, i кот з печы злязае. За жызню ці мала чаго прыходзіцца, бывае, што i кот з печы злязае. Не ўсягда жывеш, як хочаш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўдзеш, дземянёнак, зяў, спорціш.!д
7 👁
 ◀  / 321  ▶