Без лыча не свіння, без барады не казёл. Кожны прадмет, з'ява мае адметныя ўласцівасці. Ты ўспомні-ка, як старая Маура казала: помніце, дзеткі мае, без лыча не свіння, без барады не казёл. Без меркі (капыла, спіцы) i лапця не сшшцеш. Да любой справы неабходна грунтоўная, сур'ёзная ладрыхтоўка. Што, ты хочаш, каб наабум Лазара палучылася? — не, без меркі i лапця не спляцеш. Як думает, так i мяркуй, а без капыла i лапця не спляцеш. А нягож няпраўда, для ўсякага дзела нада прыспасабленне, без спіцы i лапця не, спляцеш. Сін.: Без тапара хаты не зрубіш. К аліжывещ, i тое пад рукі нада, i другое, інструмент усякій набываеш, без тапара ж хаты не зрубіш. Без сілы свет нямілый. Цяжка жыць пры адсутнасці здароўя. Нікуды Маланка не паказываецца, у яе змагі няма, а без СІЛЫ свет нямілый. Белка зайцу дваюрадная цётка. Жартоўнае выказванне пра неістотныя сваяцкія сувязі або адсутнасцъ іх. Пёкла з Цімохам такая радия, як тэй казаў, белка зайиу дваюрадная цетка. Сін.: Лапаць боту траюрадный пляменнік; Блізкая радня: Саў'іынай цёткі дваюрадный пасынак; Чужой дзядзіне родная Маланка; Хомка Саўку дваюрадный дзевер; Саўчынай цёш«іы траюрадный Хомка; Блізкая радня: у адной сажалке купаліся (тапіліся); Радня з паудня, а як сонца зайдзе, тады i чорт не найдзе. Што вы галаву тлуміце, якое ў іх свойство, лапаць боту траюрадный пляменнік. Як жа твайму суседу не радніцца, калі ён блізкая радня: Саўчыпай цёткі дваюрадный пасынак. Не трылюдзьце вы: радня, радня, чужой дзядзіне родная Маланка, — во якая яны радия. Якая там радня, ета іхнія прадзеды радніліся, а цяпер Хомка Саўку дваюрадный дзевер. Канещне, яны свае: ён Саўчыти цёшчы траюрадный Хомка. Ды знаем, якея яны свае: у адной сажалке купаліся. Такая радня, што ў адной сажалке тапіліся. Сюды ж адносіцца жартоўны дыялог: — Радня? Радня: твая маці i мая маці пяклі бліны ў адной хаце. Бог не слухае, калі свіння рухае. Брыдкаслоўе лепш не слухаць. Каму ж панаравіцца, калі ў яго па-еабаччы з рота скача, i бог не слухае, калі свіння рухае. Бог увідзіць — прамаўчыць, баба ўсяму свету раскажа. Асуджаецца празмерная балбатлівасць. Хведзька прай
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зява, саўчытй, саўіынай, сурёзная
19 👁