ма дала ладнага падсвінка, цяпера сыны харошых парасят прывязлі, праўда, што баравічок баравічка цягне ў карзіну. Барадою святэй, ды рукамі грэшный. Асуджэнне таго, хто прыкідваецца дабрадзеем, але творыць непрыстойныя справы. Помнім мы Тараса, помнім, як калгасную бульбу начамі насіў, барадою быў святэй, ды рукамі грэшный. Баран барану гаварыў пра барану жарт. Абыгрываюцца амонімы. Можа i ты чула, як баран барану гаварыў пра барану. Баран казла ў госці пазваў. Іранічнае выказванне пра сяброўства не вельмі сімпатычных асоб. Вун павярнуў к Хвядосавай хаце новый госцъ, баран юазла ў госці пазваў. Сін.: Пляшывый шалудзівага ў госці пазваў (зазваў). Hy як жа, мы тожа знаем, што пляшывый шалудзівага ў госці пазваў. Сяння тамацьт nip гарою: пляшывый шалудзівага ў госці зазваў. Барану з ваўком не ўжыідца. Асобы з супрацьлеглымі ўласціваецямі несумяшчальныя. Скольт вы пра Захаронка з Мікітаю ні талкуйце, я скажу одно: барану з ваўком не ўжыцца. Без вады кашы не зварыш. Для ўсякай дзейнасці неабходны адпаведныя рэчы, прылады i інш. Як ні талкуйце, а пад рукі нада i тое, i другое, i трэццяе, без вады кашы не зварыш. Сін.: Без гужоў не запрржэш. Щто ён хона з голымі рукамі за такую работу брацца, без гужоў не запраэюш. Беззаботная галава ні разу не пасівее. Бесклапотнаму легка жыць. Ета кажный чалавек знае, што беззаботная галава ні разу не пасівее. Без капейкі рубля не будзе. Часам нязначныя рэчы, дэталі аказваюць у жыцці істотны ўплыў. Хочаш, мяркуй так, хочаш етакг але ж без капейкі рубля не будзе. Без клінкоў шубы не пашыеш. У любой справе неабходна ўлічваць дробязі, дэталі. Ты думаў, можна,цяп-ляп, склаў, скляпаў — i гатова, не, брацец, без клінкоў шубы не пашыеш. Без кораня дзерава не расце. Ва ўсякай справе неабходна бачыць аснову, якая служыць для яе падставай, грунтам, апірышчам. Ты сам знаеш, ад куль у Дзёмчыхі такая ўхватка: без кораня дзерава не расце
7 👁