Ахочага н е ўняць. Празмернае імкненне, захапленне нярэдка не прыносІць карысці. Адаркін сын узгарэўся завербавацца на Данбас, яна кукув: з кім астанецца адна, а да яго не даходзіць, ахочага не ўняць. Багатага далёка сустракаюць. БагаТаму заўсёды i ўсюды павага. Жалілася Хрысціна, што дайжа міскі капусты не пасулілі, ну што ж, яна бедная, ета багатага далёка сустракаюць. Сін.; Багатаму i ў пекле харашо (не дрэнна). Што вам з Маслёнкам раўняцца, у яго ўсяго поўна, багатаму i ў пекле харашо. Вы самі знаеце, што багатаму i ў пекле не дрэнна, — не тое, што иейкаму гарапашніку. Багатый стаў: новыя ланці абуу (новыя аборы ўцягнуу9 новыя анучы закруціў). Іранічнае выказванне ў адрае таго, хто хваліцца неістотнай абновай. Во палюбуйцеся, наш Хомка багатый стаў: новыя лапці абуў. Канешне, Сарамыжчонак багатый стаў: новыя аборы ўцягнуў. А што ты думает, / Васіль багатый етаў: новытанучы закруціў. Базар грошы любіць. На базар трэба ісці з грашыма. 3 пустым кашальком нечага ехаць у горид, базар грошы любіць. Базар цану скажа. На базары кошт тавараў вызначаецца попытам. Нада пахадзіць ля парасят, ля падцёлкаў, папрыцаняцца; паслухаць, што просяць, — базар цану скажа. Балота — [усякаму] чорту раздолле. Дзе адсутнічаюць парадак, дысцыпліна, знаходзяцв месца несумленнасць, заганныя ўчынкі. Ета i дзіцёнку ізвесна, што балота — чорту раздолле. У вашай брыгадзе з прошлага лета ніякага толку няма, а балота — усякаму чорту раздолле. GiH.: Балота без чарцей не бывае. Развялі вы ў сябе балота, а балота ж без чарцей не бывае. Бальніца чалавека не красіць. Хвароба i пасля лячэння не лепшым чынам адбіваецца на здароўі. Вярнуўся Навумёнак з бальніцы худэй, бледный, чуць хату пераходзіць, — бальтца чалавека не красіць. Бальшыя прыборы — лапці ды аборы. Пра чалавека з нязначнай абноўкай у адзенні. А як жа, відзелі мы разадзетага жаніха: бальшыя прыборы — лапці ды аборы. Баравічок баравічка цягне ў карзіну. Пры шанцаванні бывае добры, набытак. Вязе Мікіпаронку кругом: ку
Дадатковыя словы
горйд
7 👁