посудам, а то ў цябе, як.у таго сяльчаніна: айдзе ні првернецца, што-небудзъ абернецца. Айдзе напала па хвасту, аббягае за вярсту. Пра таго, хто памятае пра пакаранне за асуджальныя ўчынкі. У Вослежу ён цяпера шагу не ступае, айдзе напала па хвасту, аббягае за вярсту. Сін.: Помніць сабака палку. Большы Сідаронак сюда не пакажацца, помніць сабака палку. Айдзе трэсне, там i пераломіцца. Пасля той ці іншай падзеі абавязкова праяўляюцца пэўныя вынікі.,Старыя людзі ні разочку не забывалі, што айдзе трэсне, там i nepaломіцца. Айдзе хамут, там i дуга. Многія рэчы патрэбны ў камплекце. Вы самі знаеце, айдзе хамут, там i дуга, адно без другого ні к чаму. Айдзе чарка, там i [наш] Марка. Пра аматара пачаставацца на дармаўшчыну. У Мацвеевых ксціны, дык пацягнуў туды свае хлягі i Юрэй, айдзе чарка, там / Марка. Глядзім — / Максімёнак ужо тут, айдзе чарка, там i наш Марка. Айдзе чарка, там i скварка. Выпіўцы як правіла спадарожнічае нядрэнная закусь. Як ёсцъ не ёсць, багатабедна абыходзішся, але ж унясеш паследняе: айдзе чарка, там i скварка, Апяць наш Саўка на новых санках. Пра ўчынкі неадабральнага характару з нязначнымі змяненнямі. Вот табе й раз, няжданна-нягадана апяць наш Саўка на новых санках! Апяць наш Саўка на сваіх санках. Іранічная характарыстыка таго; хто робіць, паўтарае адно i тое ж, звычайна недарэчнае. Апяць наш Саўка на сваіх санках, который раз нясе трылюду пра Беразуйкі. Аўцу стрыгуць, а баран трасецца (калоціцца). Пакаранне аднаго з'яўляецца папярэджаннем іншаму. Ну што, i Напраёнак ходзіць з аглядкаю, чуе грашок, аўцу стрыгуць, а баран трасецца. Прызаўныў Назаронкаў сын, як пачуў пра міліцыю, аўцу стрыгуць, а баран калоціцца. Аўцу стрыгуць, а ягняты дзівяцца. Пакаранне аднаго выклікае непаразуменне іншых. Ляксандравы дочкі ўсё старался ўзнаць, што творыцца ў Сяргеевым дварэ, во ж праўду гаворацъ, што аўиу стрыгуць, а ягняты дзівяцца
Дадатковыя словы
аўйу, зяўляецца
13 👁