Лдным колам пляцень не падапрэш. У адзіночку мала што зробіш, для дасягнення мэты патрэбны агульныя намаганні. Нада было Стахванавых мальцаў гукнуць, яны naмаглі б, a адным колам пляцень не падапрэш. Адным прутам сечаныя. Ужываецца ў адносінах да хлапчукоў-свавольнікаў, адмолькавых па паводзінах, учынках. А хвацісь ты Анісавы балаўнікі, піакея самыя, — усе яны адным прутам сечаныя. Ад праўды нікуды не дзенешся (над лаўку не схаваешся). Праўда для кожнага вельмі дарагая. Хто няпраўду гаворыць — ета не чалавек, ад праўды нікуды не дзенешся. Слухалі, слухалі, якую лухту яиа вярзе, — не, ад праўды пад лаўку не схаваешся. Адрэзанага не прыставіш. Да раней шага стану нельга вярнуцца. Не, мая куманка, сколько ні ўвяшчай, саумеснай ЖЫЗНІ ў іх не палучыцца, адрэзанага не прыставіш. Ад скрысення да скрысення i радзіны, i вяселле. Незласлівае пакепванне, калі на вяселлі выразна прыкметна цяжарнасць маладой. Цяперацька не тое, што ранты, цяперацька ад скрысення да скрысення i радзіны, i вяселле. Ад чорта адхрысцішся, ад дурака не адчэпішся. 3 неразумным чалавекам легли не мець ніякіх дачыненняў. Ета не мы, ета нашы дзяды прауду гаварылі, што ад чорта адхрысцшся, ад дурака не адчэпішся. Айдзе днюе, там не начуе. Пра таго, хто не мае пастаяннага прытулку або надзвычай любіць швэндацца. Гультайства заела, звык i звык валачыцца, айдзе днюе, там не начуе. Айдзе дровы, там i шчэпкі. Пры ўсякай дзейнасці выяўляюцца яе пабочныя вынікі. Табе казалі, uimo ўсё гладка не палучыцца, айдзе дровы, там i шчэпкі. Айдзе нас няма, там само з неба валіцца (сыплецца). Дарэмна меркаваць, нібыта лепшыя ўмовы жыцця ў іншых месцах. Табе здаецца, што айдзе нас няма, там само з неба валіцца. А вы думаеце, што айдзе нас няма, там само з неба сыплецца? Айдзе нГ павернецца, што-небудзь абернецца. Пра таго, чыё з'яўленне прыносіць шкоду. Нада акуратней з, 1а
Дадатковыя словы
зяўленне
10 👁