Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Як дзятлу шчыпці. Без патрэбы. Цяпера імпада i чаўнакі, i набілкі, як дзятлу шчыпці. Як доска (достачка). Плоскі. Якая там нявеста, уся як доска, няма ў яе нічога ні спераду, ні ззаду. Ладная дзяўчонка, скора галасаваць пойдзе, а як достачка, на дзеўку не выдав. Як дубовый. Скачанелы. А мы ж скрозь у сю зімачку мыл i бяллё ў сажалцы, бывала, рукі стануць, як дубовыя, i палошчаш. Як дунай. Мажны, здаровы. У Мархвы расце дзеўка, як дунай. Як дунай хлопец, толька ніяк не жэніцца. Як дурак на апілкі (шчэпкі, шклянкі). У непаразуменні (глядзець). Стаяў кала іх Петрачонак, дзівіўся, як дурак на апілкі. Нечага любавацца, як дурак на шчэпкі, бяры мятлу ды падмятай. Уставіўся, як дурак на шклянкі, усё дно як ні разу дзевак не відзеў. Як ожык. Непаслухмяны, непрыгладжаны. Коліна галава як ёжык, валоссе тарчыцъ ува ўсе бакі. Як ёжык на лісіцу. Са страхам (глядзець). Што ты глядзіш на Толіка, як ёжык на лісіцу, ён не кусаецца. Як жаба з купіньь Проста, лёгка. Прыгнуў з воза, як жаба з купіны, — што яму, маладому, спрыгнуцъ. Як жаба на купіну. 3 вялікімі намаганнямі (лезці). Дзярэцца на стажок, як жаба на купіну, глядзі, сарвецца i ляснецца. Як жаба на лісапеце. 3 выкрутасамі. Выламываецца, як жаба на лісапеце, хоча паказаць, што яна луччы ўсіх. Як жаба над купінаю. Ціха, моўчкі (сядзець). Не mpoгаюцц дык i ёядзі, як жаба пад купінаю, без цябе разбяруцца, што да чаго. Як за душу пачэпленый (пацягнутый). Беслерапынна (плакаць, гаварыць). Хныча i хныча, як за душу пачэпленый, з самае духі выцягывае. Якраз такей быў Антоніхін дзіцёнак, як за душу пацягнутый, намучылася яна з ім. Як зайцу скрыпка. Без патрэбы. Нада вам етыя ceicцёлкі, як зайцу скрыпка, толька галаву будзеце дурыць. Як за панам (барынам). Прывольна, бесклапотца (жыць). Думала, што праседзіць, як за панам, а тута не палучылася. Пракачалася век за Коляю, як за барынам, знала толька есць зварыцъ, i то не ўсягда
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
2 👁
 ◀  / 321  ▶