Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Як гнёт на пяньку (каноплі) жарт. 3 модным ціскам. Ускоціцца, як гнёт на няньку, ляжыць i не наварушыцца. Кажный раз заляжа тут, як гнёт на каноплі. Як гною. Празмерна многа (звыч. пладоў). Гуркоў сёлета як гною, дзявацца некуды, Сгпахваніха парасятам сякецъ. Як голаму памыцца. Проста, легка. Ей прыдумаць якуюнебудзь лухту на чалавека, як голамупамыцца, Як голеный перад стрыжаным жарт. Модна (ганарыдца). Падажджыце, прыдзе Цімох, тэй назадаецца, як голеный перад стрыжаным. Як град па бляхе, Гучна (грукадь). Што яны дзелаюць над паветкаю, ляскрчуцъ, як град па бляхе, — каб не па пальцах. Як грады загробшы. Ганарліва (паводзіць сябе). Ты начала задавацца, як грады загробшы, а ў цябе работыработы цераз край. Як гром за маладнёю. Абавязкова (з'яўлядца). Выбегла Маланка, а ўслед Напрэй, як гром за маладнёю. Як грузд (груздзік, гвоздзік). Здаровы, добра складзены. Трошку быў прыбалеў, а цяпер ужо, як грузд, бегаё. Як груздзікі мальчыкі, крэпенькія i ўсягда слухмяныя. Здаровенькій малыш, як гвоздзік, i ўеё смяецца. Як гурок. Спакойна. Кіне малага аднаго ў люльке; i ён качаецца, як гурок. Як гусь (мыш) у мякіну. Настырна (лезді). Шчэміцца да іх у радню, як гусь у мякіну, Усё падлазіла к Сяргею, як мыш у мякіну, ды нічога не палучылася. Як да неба. Надзвычай далёка. Туды дабірацца, як да неба, з маімі нигамі двое судак будзеш плесца. Як да пня (сцяны). Бескарысна (гаварыдь). Несазнацельный быў чалавек, яму екажы — усё як да пня, адвернецца i не слухае. Яму гаворыш, як да сцяны, быдта яго не касаецца. Як двухпудовую гіру. 3 цяжкасцю (паднімаць). Ты етый цельпушок подымает, як двухпудовую гіру, ён жа не цяжолый. Як дзіровая бочка. Надакучліва (бурчаць). Сіпіць i сіпіць, як дзіровая бочка, надаела ema слухаць да чорцікаў. Як дзіцёнак без цыцкі. У бядотным стане. Сколько ўрэмя яна жыла, як дзіцёнак без цыцкі, — калі суседка налле місачку крупені
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўлядца, нйгамі
2 👁
 ◀  / 321  ▶