роўка перад нажом. Што ты трасешся, як вяроўка перад ножыкам, яны хлопцы змірныя. Як гаголь. Белы, сівы. Несцяронку многа гадоў, ён за нашаю старшаю сястрою бегаў, галаваў яго я к гаголь. Як галееўская старчыха. Ціха, павольна, непрыкметна (рухацца). Ходзіць старая Ціціха, як галееўекая старчыха. Прайшла пад вакном, як галееўская старчыха, я толька после агледзелася, што ета Ылюшчыха. Як Галёнчыха. Моцна (п'яны). Нешта ён апусціўся, як Галёнчыха, пачаў, як тая, пад плятнём валяцца. Галёнчыха — дробная гандлярка ў 40—50-х гадах у Мсціславе. Як галоднаму пост. Без патрэбы. Не гаварыце вы пустога, нада Антаніне зяцъ, як галоднаму пост. Як галодный сабака. 1. 3 прагнасцкУ (глядзець). Глядзеў на Тамарыны пірагі, як галодный сабака. 2. Прагна (есці). Учарашняе капусты налі, ён з ёсць, як галодный сабака. у Як галубкі. У згодзе (жыць). А во пражылі жызню, як галубкі, разам састарыліся i памёрлі на адном месяцы. Як тара. Распаўнелы. Вун паглядзіце на Панцялеевага: ходзіць, як гара, толька пыхціць. Як гарбуз. Тоўсты. Парасачкін старык стаў, як гарбуз, ідзе — чуць спышыцца. Як гарбуз на пляцень. Упарта (лезці). Дзярэцца ў тую сям'ю, як гарбуз на пляцень, — як жа, думав, што ўсё багаства яму астанецца. Як гарох за пруціну (хварасціну). Моцна (трымацца). Дзяржаўся за Напрэевага, як гарох за пруціну, а суседка адтаўхнула. Учапіўся ён за Хрузачку, як гарох за хварасціну, а яна нічым не паможа. Як гарыць. Хутка (рвацца). На мальчишках адзёжа як гарыць, ну яны ж i па дзеравах, i па кустах, i айдзе ix толька не пабывае! Як глёк. 1. Тоўсты. Дзеўка як глёк, такою быць дайжа некрасіва. 2. Нерухома. Сядзіць, як глёк якей, не паварухнецца з места. Як гнёт. 1. Цяжкі. Не глядзі, што каратыш, ён як гнёт, яго несць — рукі адарвуцца. 2. Нерухома (ляжаць). Качаецца дзенъ, як гнёт, чыгунок капусты апетае i ўзноў залёг
Дадатковыя словы
пяны, сямю
0 👁