Як вада. Хутка (разыходзіцца). Што гаварыць, грошы ўсягда як вада, плывуць i плывуць з рук. Як ваду ліць. Нагаворваць. То хвалілі, хвалілі, а цяпер як ваду іллюць на свайго зяця. Як венікі (лапці) прадаушы. 1. Весела, задаволена (паводзіць сябе). Ваши хлюсты ўчора з песнямі ехалі ад большака, як венікі прадаўшы. Ішлі ад нявесткі, як лапці прадаушы, чуць не цалаваліся. 2. Модна (спаць). А што яму, прышоў, заваліўся i спіць, як венікі прадаушы. Дрыхлі, як лапці прадаушы, уранні не падняць было. Як верабей (сініца) на сучку. Спрытна (трымацца, круціцца). Што ты верцішся пад рукамі, як верабей на сучку? Малая цэлый дзень круціцца, як сініца на сучку. Як верацяно (вераценца). 1. Спрытны. Праскоўіна нявестка ў рабоце як верацяно. Пакруціцца, як вераценца, кажный дзень, не захоча i прысмакаў. 2. Худы. Нешта высох яе малец, як верацяно. Дзіцёнак худзюсенькій як вераценца, прама костачкі свецяцца, хоць перасчЫтай. Як вілашнік (чапяльнік). Тонкі, худы. Прывязла навага зяця са свету, ён як вілашнік, хоць перашчыкні папалам. Матрунін унук як чапяльнік, не ў іхнюю пароду пашоў. Як вінаход. Непаседлівы. Цэлый дзень носіцца, як вінаход, дайжа пад'есць мінуты не падбярэ. Як воск. Мяккі. Віцькін кіт як воск, ён каб не размазаўся па вакну, ці ета сорт такей. Як воўк на прывязі (цапу). У бяссіллі (кідацца). У такую сямейку папаў, будзе, як воўк на прывязі, ад іх промытое вады не палучыць. Чаго ты кідаешся, як воўк на цапу, Ганна з дзеўкамі пашла ў тэй конец. Як вугалёк (вугалёчак). Вельмі (чорны). Арыніна старшая прывязла ёй унучку, яна чорная як вугалёк. Нейкая лентачка як вугалёчак, не знаю, для чаго яна. Як вулляк. Тоўсты. Устрэцілі мы ў горадзе Змітрачонкавага свата, раздзелаўся, як вулляк. Як вутка. 1. Павольны. Пашла, як вутка, чуць дзвігаецца па сцёжцы. 2. Распаўнелы. / Лузканоўна стала, як вутка, а раншы ўсягда дзяржалася падшчоглавата. Як вяроўка перад нажом (ножыкам) жарт. У страху (дрыжаць). Мікілай перад сваёю барыняю калоціцца, як вя
Дадатковыя словы
падесць
0 👁