Як без зубоў. Павольна (есці). Што ты нявесткіны прысмакі ясі, як без зубоў, ета смашнае ўгашчэніе. Як белка па соснах. Нястрымана (лазіць). Разлазіўся ты, як белка па соснах, ні мінуты не хочаш спокойна пасядзець. Як бель. Моцна (цвісці). Як бель, цвіла яблына, а на цвет мороз ударыў. Бульба цвіце, як бель. Як беразняк. Высокі (пра траву). Зямля была жырная, гною много ўбухалі, трава засела, як беразняк. Як бервяно. 1. Цяжкі. Зінкін малец як бервяно, прама не падняцъ. 2. Круглы. Растаўсцелася нага, як бервяно, відна, без аперацыі не абойдзецца. Як бісер. Белы, чысты. У Машы ўсё бяллё як бісер, яна большая акуратніца, за чыстатою дужа слядзіць. Як бот перад лапцем іран. Ганарыста (выступаць). Схадзіце, вы надзікуецеся: Іллянок перад імі задаецца, як бот перад лапцем. Як бочка (бочачка). Поўны, сыты. Разгадаваўся слімень, як бочка, ідзе — чуць спышыцца. Щ не трэццій раз ходз 'щь Панасава маладуха, як бочачка. Як брус. Тоусты. / Петрачонак стаў, як брус, як гдзе із-за Сажа, только пыхціць. Як брысь. Здаровы. Асташонак стаў, як брысь, раскарміла маладая жонка. Як бура. Поўны, вялікі. Маланкіна нявестка як бура, чуць у дзверы пралазіць, хоць сцяну праразай. Як буцян з лягушкам). Недарэчна (кешкацца). Міця з ёю дружыць, як буцян з лягушкаю. Што ён тама завазіўся, як буцян з лягушкою? Як буцян перад петухом. Ганарыста (паводзіць сябе). Чаго ён стаў задавацца перад Цітам, як буцян перад петухом? Як бык на мясніка. У страху i непаразуменш (глядзець). Чаго ты зіркаеш на етага мальца, як бык на мясніка, нічога ён не здзелае. Як бярвенне. Тоўстыя. Ногі ў яе як бярвенне, мы ажно задзівіліся, ад чаго б яны еткія. i Як бяроста на агні іран. Імпэтна (круціцца). Прыжалі на сходзе, дык ён выкручываўся, як бяроста на агні
3 👁