Як за пяць (сто) тузоў. Моцна (трымацца). Трахімёнку нада дзяржацца за свата, як за пяць тузоў, ета ўся яго апора. Лявон усё ўрэмя за іх дзяржаўся, як за сто тузоў. Як заяц іран. У.-высокой ступені (смелы). Твой Міця храбрый як заяц, на яго харашэнька тукні — i ён пабягіць уцякаць. Як заяц на белку. Здзіўлена (глядзець). Хведзя ўсё вытрашчаўся на тваю пляменніцу, як заяц на белку. Як з вайны. Спрытна (бегчы). Нешта яны ад балыиака, як з вайны, нясліся, ці іх напужаў хто, ці яшчэ што-то было там. Як звер. К "Здоровы. Варочае бярвенне, як звер, у яго сіла нямерная. 2. Злосны, раз'юшаны. Усягда ходзіць, як звер, нешта буркне, не разабрацъ што. Вар.: Як звяр'ё. 1. Здаровыя. Мужчыны як звяр'ё, за два часы нагуртавалі кучышку дроў. 2. Злосныя, раз'юшаныя. Паследняе ўрэмя сталі, як звяр 'ё, ступіць перад імі не ўладзіш. Як з вераб'я часавэй жарт. Ненадзейны. 3 яе нянька, як з вераб'я часавэй, пабягіць купацца i npa ўсё забудзе. Як з дурной торбы. Беспераггынна (сыпацца). Другую нядзелю сыпле i сыпле, як з дурной торбы», ніяк снег не ўнімецца. Як з (з-пад) іголкі. Новы. ПрыхадзШ Вуліціны хлопцы; касцюмы як з іголкі, бацінкі скрыпяцъ, разадзеты куды там! У яго пальто як з-пад іголкі, яшчэ ці надзявана хоць раз. Як з кошкі швейка. Недарэчны. 3 яе лекар, як з кошкі швейка, ці яна пашэпча, ці кот плюне. Як з месіка злез (злезшы). Вельмі задаволены. Яны абое як з месіка злезлі, дужа выгадна ўкраджанае сена прадалі, Нешта ходзіць меншый Тарасёначак, як з месіка злезшы. Як з неба зваліўся. У неразуменні. Талкавала яму, талкавала, куды іціць, а ён як з неба зваліўся. Як зоркі после дажджу. Ярка (блішчаць). Ты памяні Трышу, у яе вочы разгарацца, як зоркі после дажджу. Як зоркі перад месікам. У захапленні. Дзеўкі таўпясіліся перад Паўлікам, як зоркі перад местам, дужа ім панаравіўся. Як з-пад малатка. Новы (звыч. пра пабудову). У Швонавых багатая пастройка, хата як з-пад малатка, клець, круглый двор
Дадатковыя словы
верабя, звярё, разюшаны, разюшаныя
0 👁