Старонка 178
◀ / 321 ▶
ПАРАЎНАННІ Як абмотка перад сапагом (ботам) іран. Высакамерна (выхваляцца). Аўгінкіна дачка прывыкла выстаўляцца, як абмотка перад сапагом. Увідзіце, падойдзе Грышачкін унук, пачане задавацца, як абмотка перад ботам. Як абух з клінам. Рашуча (расправіцца). Ты дадражнішся, што Паўка з табою расправіцца, як абух з клінам. Як аглабля. Высокі. Аксюцін зяць як аглабля, на такога адзежыну нялёгка падабраць. Як агонь вады. Моцна (баяцца). Нешта ён пачаў свае цёшчы баяцца, як агонь вады. Як ануча (анучка). Брудны, памяты. Сколька ён, дзве нядзелі панасіў касцюмчык і ён стаў, як ануча. Неакуратный малец, паглядзі, у яго ўсе рубашкі як анучкі. Як анучу (анучку). 1. Моцна (забрудзіць, памяць). Збузаваў плашчык, як анучу, нада было б хоць памыць. Паглядзіш, і новый касцюмчык жыва стрэпле, як анучку. 2. Моцна (ганьбіць, зневажаць). Папаўся зяць у ладныя рукі, кажный дзень трэплюць, як анучу. У той сям'е каго хочаш збузуюць, як анучку, там не людзі, а нейкае звяр'ё. Як арэх. Цвёрды. Смятана застыла ў пограбе, як арэх, хоць ты яе нажом рэж. Як асець. Празмерна поўны, тоўсты. Адзенецца, як асець, ёй не то што работаць, а павярнуцца трудна, толька б у вазку ехаць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 321 ▶