Як хвост за сабакам. Няспынна. Чаго ты цягаешся за Танькаю, як хвост за сабакаю, куды яна, і ты ўслед. Як чорт з балота. 1. Раптоўна. Выскачыў із-за арэхавага кусця, як чорт з балота, мы ажно спужаліся. 2. Брудны. Ішоў увесь у гразі як чорт з балота, відна, валяўся нейдзе на дароге. Як чорт (сабака) хвастом. Пастаянна. Наўчыўся махляваць, як чорт хвастом, праўды ад яго не даждджэш. А ці Стальчанок луччы? — тожа ў любом дзеле верціць, як сабака хвастом. Як чорт хрыста. Моцна (баяцца). Спірыдон баіцца міліцыі, як чорт хрыста, ні на якое машэнства ён не пойдзе. Як-як. З цяжкасцю, любым спосабам. Я клапачу, хоць ба як-як пасеяць усадзьбіну, сіла саўсім уся
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
92 👁