Як асцюк [за каўняром]. Моцна (непакоіць). Нешта колецца за плячамі, як асцюкі, я пашчупаў — там нічога няма. Ім етый сусед, як асцюк за каўняром, усё ўсюдых увідзіць.
Як асыпана. Празмерна многа. Летась арэхаў было, як асыпана, а сёлета кой-айдзе увідзіш арэшак. Жукоў на бульбе як асыпана.
Як атопак. Зусім слабы. Што з такім борацца, калі ён як атопак, піхні адным пальцам — і паляціць. Якея ты ад іх хочаш помашчы, калі яны як атопкі.
Як аўца з-пад ножняў. Спалохана (глядзець). Ён тыц із-за бярозак, дык Стахваніха зіркае на яго, як аўца з-пад ножняў.
Як аўцэ (кошцы) расчоска (пяршчаткі). Без патрэбы. І табе нада такая раганіна, як аўцэ расчоска. Нада Ганне еткія тухлі, як аўцэ пяршчаткі, няхай дзяўчонцы аддасць. Накамкала клубок лентаў, нада яны ёй, як кошцы расчоска. Каці твае ўкрашэнні падходзяць, як кошцы пяршчаткі.
Як багіня. Адна, адзінока. Асталася Хроліхіна дачка, як багіня, раскашуйся ў хаце, і мост затаптаць некаму.
Як баравік (махавік, баравічок, махавічок). Моцны. Мархвін мальчуган як баравік, па дзеду пашоў. А во паправіўся Гапкін унук, бегае, як махавік. Яе дзеці як баравічкі, цэлымі днямі на вуліцы, есць чуць дазавецца. Твой унук як махавічок, няхай здаровенек будзе усягда.
Як барана за свіннёю. Недарэчна (хадзіць, цягацца). Малый валочыцца і валочыцца ў яе за хвастом, як барана за свіннёю.
Як баран на стрыжаную аўцу (на запіску). У здзіўленні, непаразуменні (глядзець). Свёкар на сваю нявестку дзівіўся, як баран на стрыжаную аўцу. Свірыд глядзеў на Вольгіны транты, як баран на запіску.
Як басяка (басяком, разуўшыся). Асцярожна (ісці). Ленка ўсягда так ходзіць, ціхенька-ціхенька, як басяка. Пашоў Сяргей, як басяком, у яго адна нага сільна баліць. Нешта ты ходзіш, як разуўшыся, нада дзебялей наступаць, расхаджываць нагу.
Як бачонак. Тоўсты. Антонька ваш растаўсцеў, як бачонак, у рубашцы чуць месціцца.
83 👁