Язык з матушкі не спускаць. Пастаянна лаяцца матам. Што ета ў чалавека тварыцца, што ён язык з мату шкі не спускав. Язык кала вушэй баўтаецца іран. Празмерна балбатлівы. Нечага пра Марину талкавацъ, хто не знае, што ў яе цэлымі днямі язык кала вушэй баўтаецца. Язык на плечы лажыцца. Пра таго, хто шмат гаворыць. Лявоніха такая самая, у яе ўсягда язык на плечы лажыцца, пляце, што шпала. Зак. Язык на плечы ляжа. Ты паслухай, што ён напляце, як язык на плечы ляжа. Языком есць. Лаяць, бэсціць. Ладна церпіць Барыс, языком яго ядуць кажный дзет то адна, то другая, а то i ў дзвюх разам. Зак. Языком з'есць. Такея гаргары кого хочаш языком з'ядуць. Язык памачыць. Мала выпіць. Ён гарэлкі не можа ў рот узяцъ, тама прадлагалі яму, ён только язык памачыў. Язык прагаварыць. Шмат, набалбатаць. Ён ужо язык прагаварыў із сваімі новасцямі, цэлый дзет пералівае з пустога i пералівае. Як агня (жару) хваціўшы. Шпарка, імкліва. Некуды беглі ўдваіх, як агня хваціўшы. Замецілі Стахвана i катанулі ад ётулъ, як жару хваціўшы. Сін.: Як з агня. Антона вы хлопцы пабеглі як з агня, доўга не перакручываліся. Як адорыў (адрэзаў). Рашуча, цвёрда (сказаў). Тая была падсунулася з языком, дык Свірыдзёнак абсек яе, як адорыў. Забалоцкій сказаў, як адрэзаў, i большы з ім ніхто не таргаваўся. Як адзін. Роўныя, аднолькавыя (часц. па адмоўных якасцях). Як адзін атлёты, з імі дзяржы ды дзяржы вуха войстра. Мы іх харашо помнім, абое былі злодзеі як адзін. Як адзін цвет. Моцна (цвісці). Сёлета грачыха цвіце, як адзін цвет, залюбавацца нада. Як асялку (для асялка) кірпічына. Без патрэбы. Miкілаю твае тапарышчы нада, як асялку кірпічына. Нада Купчанку яшчэ адна гаргара ў хаце як для асялка кірпічына. Вар.: Як кірпічыне (для кірпічыны) асялок. Нада вам етыя бразкоткі, як кірпічыне асялок. Падумаеш, дык сам поймет, што для яго етыя каляскі як для кірпічыны асялок. Як багатаму. Моцна. Табе i сяння можа ўляцець як багатаму, а ты не думает каяцца
Дадатковыя словы
адбрыў, зесць, зядуць
0 👁