Як бот з лапцем. Ніколькі (не сябруюць). Щ мы не відзелі, што яны дружаць, як бот з лапцем. Вар.: Як у бота з лапцем. У іх зразу паналася такая дружба як у бота з лапцем. Як вецер у полі. Без прыгляду. Жыве ён, як вецер у полі, усё нада самаму здзелацъ — i есцъ зварыць, i пасцірнуць. Як голый крапіву. Ніколькі (не любіць). Любіць ён сваю цёшчу, як голый крапіву, яна яго нямала чысціць. Як за душу пачэпленый (пацяшутый). Дакучлівы. Якавёнак тожа як за душу пачэпленый, будзе несць пустату i несць. Яны абое як за душу пацягнутыя, lx ніхто слухацъ не хоча. Як з дугі кастыль. Штосьці ненадзейнае. 3 твайго прыспасабленія як з дугі кастыль, вецер вяйне — i усё паляціць на зямлю. Як з казы (свінні) нявеста (ухажорка) іран. Вескарысны. 3 Вольгачкі такая памаганніца як з казы нявеста. 3 вас з абеіх такея ткаллі як з казы ухажорка. 3 вашай свацці памошніца як з свінні нявеста. 3 Іванавай Нюркі палонніца як з свінні ўхажорка. Як з магілы ўстаў (выйшаў, падняўея). Вельмі худы. Я ўвідзела Іллю i ажно спужалася: як з магілы ўстаў, адна худзізна. Лявон як з магілы выйшаў, многа ён не нажыве. Хрысціна высохшая.як з магілы паднялася, прама смяротный від. Як з парванага (праклятага, проклятага) меха. Hecyпынна (пра моцную завіруху, завею). Учора ўвесь дзень нясло, як з парванага меха. Куды іціць, гоніць, нясе, як з праклятага меха, ні на мінуту не сціхае. Пёрла, як з проклятага меха, а яны выправіліся на вечарынку, — во што значыць моладасць. Як з пустога ветру. Попусту (гаварыць). Вярзе ўсякую лухту, як з пустога ветру, слухацъ праціўна. Як з свіннога гнязда. Брудны, памяты. Што ета ў цябе за від, нешта ты як з свіннога гнязда. Як з цеста злепленый (вылепленый). Поўны, сыты (звыч. пра дзіця). Яе мальчуган як з цеста злепленый, увесь у Архіпаву пароду. Дзяцей Ленка харашо даглядае, яны як з цеста вылепленыя
0 👁