Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Чэцверцю не схваціць. Тоўсты (звыч. пра сала). Я відзела, якое яны кроілі сала: чэцверцю не схваціць, здаровага кабана выкармілі. ПІявалінь (шавяліць) карман. Раскашэльвацца. Прыдзецца табе шаваліць карман, свадзьба грошы любіць. Кандрацёнак тожа шавяліў карман, у яго многа грошы разыйшлося. Зак. Пашаваліць (пашавяліць) карман. Не дужа Ілля раскінецца пашаваліць карман, ён усё складае грошы. К свадзьбе пашавялілі карман, многа ўсяго накуплялі, нечага абіджацца. Шапку церць. Прасіць, прыніжацца. Любіць, каб neрад ім шапку цёрлі, тады доволен, только ўсмяхаецца. Зак. Шапку пацерць. Пацёр ён шапку перад Захаранятамі, пакуля з пролабкі вывернуўся. Шарах-марах. Абы-як. Прывыкне дзелаць шарах-марах, тады не адвучьіш, няхай зразу будзе акуратный. Шкура брэша асудж. Пра хлуслівасць, распуснасць. Taкея прайдзісветы, што на іх шкура брэша, не вер ні аднаму слову. Штаны падцзяваць. Сунімаць. Старшый брат умеў яму штаны паддзявацъ, а маткі ён у разон не бярэ. Зак. Штаны падцзець. Некому табе, малец, штаны паддзець, шчасце твоё, што не папаў ты ў Сцяпанавы рукі. Працягл.-фінальн. Штаны нападдзяваць (дападдзяваць). Віцька табе нападдзяе штаны, што ты доўга будзеш помніць. Дападдзявалі яму штаны, што паспакайнеў, гіерастаў адураваць, як раншы: Шчамлінага мёду пакушаць. Быць пакусаным чмялямі, пчоламі. Віджу, што ты здорова шчамлінага мёду пакушаў: на лбу шышка i нос дужа красівый. Шчасце хахоча. Пра спрыяльныя ўмовы жыцця. Д уMani, Ш разу з гразі не выберацца, а такей чалавек папаўся, што яе шчасце хахоча. Зак. Шчасце захахатала. Хоць над старасць Домне шчасце захахатала. Непаўн. Шчасце пахахатала. Тады ім шчасце пахахатала, только ета мала цягнулася. Законч. Шчасце адхахатала (дахахатала). Ігнацёнкава шчасце адхахатала, астаўся адзін як на моры без вясла. Антоські шчасце дахахатала, сядзіць i не прыдумае, за што хватацца i куды кідацца. Шчэпкі падграбаць. Выконваць прасцейшую працу. Ён i годзен только шчэпкі падграбаць, большы ні на што. 6а
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
0 👁
 ◀  / 321  ▶