Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
паспеў. Снег растаў, цёпла, i курам хлеб паспеў, цяпера яны на зямле назбіраюцца. Хоць аб гару (зямлю) ударся. Безвыходнае становішча. У Антоніхі палажэніе хоць аб гару ўдарся: старэй злёг, сына пасадзілі, у самой здароўе ўсё. Куды ёй на cmaрасці дзецца, хоць аб зямлю ўдарся, няма выхаду. Хоць бліны пякі. Пра добрае гарэнне. У цяб% дровы гараць хоць бліны пякі i нічога не прыстаўлена к агню. Хоць вока калі. Немагчыма суняць неслуха. Такея балаўнікі, хоць вока калі, яны ўсё адно сваё твараць. Хоць вярхом сядзь. Зручна, надзейна. Вы сваё прасла аббілі хоць вярхом сядзь, сюда ніхто не ўскочыць. Хоць гару вярні. 1. Немагчыма пераканаць. Што ім гаварыцъ, хоць гару вя р н іяны не паслухаюцъ. 2. Вялікая колькасць. У іх дроў назапашана хоць гару вярні, на пяцъ гадоў хваціць. 3. Можна на некага ўсё спісваць. Цяпер на іх хоць гару вярні, заступіцца некому, дзядзька i думаць не хоча. Хоць грабком грабі. Вельмі многа (звыч. грыбоў, ягад). Адзін год, я помню, столько было грыбоў, хоць грабком грабі. Раншы чарніц за Сажом росло хоць грабком грабі, а цяпера пропалL Хоць закатайся. Шмат. У іх гуркоў хоць закатайся, яны только прыкідываюцца, што не ўрадзілі. Хоць за ногі ЦЯГНІ жарт. Пра непаслухмянасць. Развалился на сене i не падымаюцца, абоіх хоць за ногі цягні ўніз. Хоць з жураўлямі ляці. Немагчыма ўладкавацца з жыллём. Асталася адна, не прыдумае, куды кінуцца, ёй хоць з жураўлямі ляці. Хоць кальцо прывязывай гумар. Няма магчымасці чакаць. Нешта яны сяння ўз 'ёрзаліся ў город бежч, не могуць сядзець, хоць кальцо прывязывай. Хоць кіёк [у рукі] бяры. Пра крайнюю ступень нястачы. Аўгінке гігады прышлося хоць кіёк бяры, разу ўкусіць нічога не было. Зжыліся на нет, няма ні первого ні паследняга, хоць кіёк у рукі бяры. Хоць колам варочай (падварачывай). Пра лежабока. Віцьку хоць колам варочай, не паднімецца парасят папасвіць. Ляжыць на печь/ i не зварухнецца, хоць колам падварачывай, а ці такою парою ёсць урэмя ляжаць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

печьі
2 👁
 ◀  / 321  ▶