Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
па-яго здзелала. Зак. Схваціць за робры. Яго як схваціць за робры, дык неізвесна што ўтварыць можа: Непаўн. Пахватаць за робры. Учора ладна нахватала за робры i Панасёнка. Хватаць на серп. Жаць спехам. Нада хватаць на серп пашанічку, пагнулася ў кручкі, пераспела. Зак. Схваціць на серп. Харашо падладзілі схваціць на серп свой ячмянёк, — бура ўсё палажыла б на зямлю. Хвост аб мост. Скончана, вырашана. Спярва дужа ахотна ўзяліся за пуню, а тады разам хвост аб мост, за тапары i пашлі. Хвост дугою (кручком). Ганарліва. Ого, ёнходзіць, хвост дугою, паспробуй падступіся без хвігі! Цяпер ён ходзщъ хвост кручком, нікога знацъ не хоча. Хвост торкаць (утаркываць, уторкываць). Умешвацца. У іх свае клопаты, нашто яьичэ табе хвост торкаць. Паняція няма ў чалавека, хвост утаркывае, куды саўсім не нада. Тады ў іхныя дзялы начала ўторкываць хвост Аксення. Зак. Хвост уторнуць. Захацелася Змітраку хвост уторнуцъ, куды не прасілі. Множн. Хвасты паўтаркываць (паўторкываць). Вот скажи, чаго яны паўтаркывалі хвасты ў ета дзет. Так i глядзяць, каб паўторкываць хвасты хоцъ ба куды-куды. П рацягл. -фінальн. Хвост даўтаркываць (даўторкываць). Даўтаркывае ён хвост, што Каця яго ладна праздравіць. Відзіш, як даўторкываў хвост туды, айдзе яму саўсім дзелацъ нечага. Хвост уматываць. Ублытвацца ў непрыемнасці. Не падумаўшы, хвост уматывае, не хоча паняцъ, шщо можа палучццца. Зак. Хвост уматаць. 3 ім не раз так было: хвост уматае, а тады глядзіць, як выкараскаща. Множн. Хвасты лауматываць (лауматаць). Хвасты паўматывалі, а цяпер глядзяць як гракі якея. Яны хвасты па глупасці паўматалі, па глупасці i па Рабцавщ падказках. Працягл.-фінальн. Хвост наўматываць (даўматываць). Наўматывае ён хвост, што палучыць ад Мяцёлкіна ладную ласку. Кірылёнак даўматываў хвост, скрабе ў затылку, як вырвацъ. Хлеб за хлеб заходзіць. Жыве заможна. Хвалшася Пёкла, што ў іх усягда хлеб за хлеб заходзіць. Хлеб наспявае. Пра прыход вясны. Кароўскій хлеб паспявае, цераз якую нядзельку на траву пойдуць. Зак. Хлеб
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
0 👁
 ◀  / 321  ▶