Хоць ком зямлі еж. 1. Пра ўпартае непаслушэнства. Як увапрэцца, не дашлешся, хоць ком зямлі еж. 2. Пра безумоўнасць сцвярджэння. Што ты мне гаворыш, не яе, хоць ком зямлі еж, ema Мархвіна кохта, ці я не віджу! Хоць крайкі ві. Выключна лагодны, рахманы. Змітрок усягда такей, хоць крайкі ві, што ні гавораць, пасмяецца i ўсё. Хоць лапатаю сып. Вялікая колькасць аднародных рэчаў. Сёлета ў нас ігрушак хоць лапатаю сып, ужо свінні есць не хонаць. Хоць макам сейся. 1. Шмат работы. Усяго навалілася ў адны рукі, не прыдумаеш, за што хватацца, хоць макам сейся. 2. Немагчыма ўлагодзіць, дагадзіць. Надаелі яга капризы, не ўладзіш ні ступіць, ні слова сказацъ, хоць макам сейся. Хоць мату хваці. Немагчыма дамовіцца. 3 Пахомавым хоць мату хваці, як увапрэцца ў што, нічым не перапрэш. Хоць на [войстрый] кол. Пра безразважлівую смеласць. Толъка слова прыкінь, сячас гапіоў хоць на кол. Міргнеш — / хоць на войстрый кол сагласен, адкуля ў яго такое? Хоць на камень сядзь (ляж). Пра непаслушэнства. Хоць на камень сядзь, яны цябе не паслухаюць. Што ты з імі здзелаеш, хоць на камень ляж, адно й тое будзе. Хоць на кій вярні. Густа. Нейкае ў цябе цеста палучылася, хоць на кій вярні, нада жыдзей развадзіць. Хоць на лапату грабі. Пра вялікую колькасць сыпучага рэчыва. Арэхаў зарадзіла хоць на лапату грабі, ну i людзі з лесу не выходзяць. Хоць на лапату садзі гумар. Лагодны. 3 Васілём ты не * прападзеш, яго хоць на лапату садзі, усё сцерпіць. Хоць на пужала прыбірай. Вельмі непрывабны. Ну i знайшла ты сабе падругу, яе хоць на пужала прыбірай, ні адзін верабей не сядзе. Хоць [петухом] кукарэкай. Пра волю, прастор. Тута табе места сколька хочаш, хоць кукарэкай i ні пра што не тужы. На хутары быў круглый двор, бальшэй, шырокій, хоць петухом кукарэкай. Хоць праглиш (прагляшся). Пра незамугненасць, прасветленасць. НейкШ дужа смашный сорт яблык, прама све
Дадатковыя словы
праглйш
3 👁