Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
У мэтлух. 1. На рэшткі. Молодая жаробка ў мэтлух разнясла іх з горы. 2. Модна (стаміцца). Над пнямі мы ў мэтлух выбіліся, сасновыя пні цяжола капаць, ну смаляШ на растопку хароишя. У мяцёлку. 1. Вельмі чыста (падмесці). Двор прыбраджан у мяцёлку, нійдзе сурыначкі не асталася. 2. Начыста, поўнасцю. Нагатоулена было многа, ну хлопцы плячыстыя, за чаркаю ўсё ўоралі ў мяцёлку. У (на) сховы. На захаванне. Із сва 'т барахлом некуды дзявацца, а тута Яшчыха нясе вузёл у сховы. Ці помніш, як ты вазіў жыта на сховы к Купрэю, баяліся, што пад 'едуцъ i ўсё выграбуцъ. У нежывога з зубоў вырываць. Забіраць з вы ключи ай нахабнасцю. Твой Кузьма гатоў у нежывога з зубоў вырываць. Зак. У нежывога з зубоў вырваць. Дужа нахальный чалавек, калі навяліцца, у нежывога з зубоў вырве. Узмацн. У нежывога з зубоў павырываць. Яны i ў нежывога з зубоў павырываюць, ніяк насытацца не могуць. ',. У палын. Прэч (гнаць, адпраўляць). Учора яны ўзноў паслалі ў палын свайго Мікілая, нечым не дагадзіў. У паповым вазку ездзіць гумар. Карыстацца прыхільнасцю. Щ не ўзноў ты ў паповым вазку ездзіш? Негіаўн. У паповым вазку паездзіць. Сяння ўгадзіў падыйціць к Ліванёнку i во, у паповым вазку паездзіў: тэй яго пахваліў. Узмацн. У паповым вазку наездзіцца. Змітракоў меншый у Пановым вазку наездзіўся, аж болыаы не захацеў. Працягл.фінальн. У паповым вазку даездзіць. Даездзіць ён у Пановым вазку, што тошна стане. У паповым вазку катацца (раскатываць, раскатывацца) гумар. Выхваляцца. Як жа, знаем, твой Коля ў паповым вазку катаўся увесь вечар. Ну й любяць у паповым вазку раскатываць, абое як адзін! Як только прыдзе, пачынае ў паповым вазку раскатывацца. Непаўн. У паповым вазку пакатацца. Ну, у паповым вазку пакатаўся, даволен, смяецца. У паповым вазку катаць іран. Дагаджаць. Я знаю, што яго там у паповым вазку будуць катаць, яны ўМеюць абхадзіцца. Непаўн. У паповым вазку пакатаць. Хвядосенку ў паповым вазку накатал i, да двора чуць дайшоў. Узмацн. У паповым вазку накатаць (адкатаць). Заўтра мы ўзнаем, як
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

учбра, ўбралі
0 👁
 ◀  / 321  ▶