Сеньку ў паповым важу накаталі. Змітрака адкатаюцъ у Пановым вазку, будзе пасмяхацца, падціснуўшы губы. Упароць чудака. Зрабіць надзвычайнае. Упаролі чудака, ажно самі дзівяцца: не думалі, што так палучыцца. У паследній пуць. У апошні момант. Што ж яны ў паследній пуць хваціліся строіцца, восень на дварэ. Абразуміўся ў паследній пуць, што нелязя так дзелаць. Упасць (уваліцца, ускачыць) у шчасце. Трапіць у непрыемнасць. Бывав, не думаўшы, не гадаўшы ўпадзе чалавек у шчасце, што не знае, як выскрасца. Вот табе на: одной не навязло i другая ўвалілася ў шчасце. Ускачыў у шчасце, як прусак у поіла, ні туды ні назад. У пень 1. Поўнасцю (вытаптаць) Хорошая была трава, усё у пень выбілі. 2. Моцна (біць). Што даваў ён сваім мальцам, у пень біў, а яны наравуцца i ўзноў за своё. У платочак увязаць i насіць. Адносіцца з выключнай павагай. Вам, дзеткі, сваю матку нада ў платочак увязаць i насіць, як яна адна вас выгадавала, начэй не спала. У разорву! Звыш патрэбы. У тое ўрэмя тожа дурасці хватала, мой дзед накупляў зямлі ў разорву, пёпіаліся, белого свету не відзелі. У рот не занасіць. Не есці. Нічога сальнага ў рот не заношу, аб адном малаке цягну ды варанага трошку з 'ем. У роце шэрсць парасла (валоссе парасло, шэрсцю абрасло) асудж. Пра таго, хто брыдка лаецца. Луччы не трогайся, сасквярніць, сплюгавіць, у яго ў роце шэрсць парасла. У Сідаронка ў роце валоссе парасло, настолько ён увесь свет ненавідзіць. Што ты другое пачуць хацеў, калі ў яе ў роце шэрсцю абрасло. У свой бок (сваю руку). 3 карысцю, выгадай для сябе. Праскоўіных не правядзеш, што ні дзелаюць, усё глядзяцъ, каб палучалася ў свой бок. Такей прахадзімец, канешне, усё будзе паварачывацъ у сваю руку. Усе грошы стоіць. Мець значную вартасць. Дамюгу сабе адстроіў будзь здароў, усе грошы стоіць. Яе мужик усе грошы стоіць, чалавек старацельный. Уступаю» у дружбу. Сябраваць. Нада ў жызні разбірацца, з кім уступаць у дружбу, а каго за вярсту абхадзіць. Зак. Уступіць у дружбу. Галовачка твоя бедная, з кім ты ўступіў у дружбу
0 👁