галаву. Кал i moe было, а во ўлезла у галаву, як сячас у сё помню. Узмацн. Паўлязаць (паўлазіць) у галаву. Як ім паўлязала ў галаву, што вашы хлопцы тута былі! Таго паўлазіла ў галаву, што ў тое ўрэмя Шурык прыязджаў у водпуск. Улязаць (улазіць) у пер'е. Сталець. Пачаў nampoxy i Навуміхін малец улязаць у пер'е. Усё на нашых вачах было, як яны ўлазілі ў пер'е. Зак. Улезць у пер'е. Ну не будуць жа яны ўсё ўрэмя варанятамі, калі-то прыдзе срок улезць у пер'е. Узмацн. Паўлязаць (паўлазіць) у пер'е. Хрышчаняты паўлязалі ў пер'е, абжыліся, сталі жыць як нада. Трудна ім было паўлазіць у пер 'е, ох, трудна! У мамент (маменцік, мінутку, мінутачку). Вельмі хутка. Глядзі, глядзі, берагіся з пгнём, такая сухмень, іскарка адскочыць — i ўсё ў мамент агнём абхваціцца. Сказала б Толіку, ён ба ў маменцік занёс бабе ўсё, uimo нида. Глядзі, штоб у мінутку збегаў i Нрынёс ножні назад: Паслала б Мішу, ён ба ў мінутачку з 'ездзіў на лісапеце. У Маславым балоце неадабр. Невядома дзе. У Маславым балоце твой зяць быў, вун ён валачэцца з-за бальшака. Уматывацца ў кросны. Уцягвацца ў непрыемнасці. Усё адно як хто цягне іх уматывацца ў кросны. Зак. Уматацца ў кросны. Дземідзёнак уматаўся ў кросны i крэпка ўматаўся, як ён думав выбірацца. Узмацн. Паўматывацца (паўматацца) у кросны. Кажацца, астарожныя хлопцы, а так неразумна паўматываліся ў кросны. Яны ўзноў паўматаюцца ў кросны, ні npa што думаць не хочуць. Працягл.фінальн. Даўматывацца ў кросны. Так даўматываюцца ў кросны, што ніхто не выбавіць, i пойдуць у цюрму. Уматываць у кросны. Уцягваць у непрыемнасці. Усе людзі відзелі, як уматывалі ў кросны Саўчанка. Зак. Уматаць у кросны. Прыкажы сваім хлапцам, каб не звязываліся з тымі гэрчыкамі, уматаюць у кросны, што не выберуцца. Узмацн. Паўматываць (паўматаш.) у кросны. Каб луччы кроў з жылаў цягнуць, для етага паўматывалі іх у кросны. Паўматаць у кросны ўмеюць луччы некуды. Працягл.-фінальн. Даўматываць у кросны. Даўматываюць яны ў кросны дзяцей, прыедзе Асташонак, ён скора разбярэцца з прайдохамі
Дадатковыя словы
бўдуць, нйда, пере
1 👁