Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Свет трасецца. 1. Пра адчуванне трывогі, небяспекі. Тады ўсе чуствавалі: свет трасецца, яно й праўда, нядзелі цераз тры война ўспыхнула. 2. Пра крык, лямант. Як схвацяцца сварыцца, свет трасецца, чаго только адна на адну не нясуць! Свінню ссаў. Брудны. Ну катите, свінню ссаў, увесь абмурзан, як настаяшчш парасёнак. Свой вецер пад носам жарт. Пра астуджванне гарачай стравы. Калі гарачая ладка, чаго ты жджэш, свой вецер над носам. Святым духам. Хутка, спрытна. Ты святым духам збегаеш, ды скажы бабе, каб i шла, не забаўлялася. Сем работ у рукі. Пра вялікую занятасць. Айдзе я аддыхну, сем работ у рукі плыве, не прыдумаць, за што хватацца. Серца да парога. Пра хуткае знікненне раззлаванасці. Не бойся ты яго серджання, у яго серца да парога, азірнецца i злосць пропала. Серца знібіць. Пра пачуццё млоснасці. Сама не прыдумаю, серца знібіць трэццій дзень, усе дно як нешта должно случыцца. Непаўн. Серца пазнібіць. У Кацькі серца пазнібела, як Міця з хлопцамі падаўся ў Пнёва. Узмацн. Серца назнібелася. Адкуля ты знаеш, што ў яе серца назнібелася. Законч. Серца адзнібела. Ай, Валька ўжо ўспакоілася, серца ў яе адзнібела. Серцам прыкіпаць. Моцна прывязвацца, кахаць. Не слухай ты яго, што ён пляце, сколько раз ён серцам прыкіпаў ува ўсіх дзераўнях, айдзе гулялі вечарынкі. Зак. Серцам прыкіпець. Зіначка к яму серцам прыкіпела, а ў яго вецер у галаве, сяння з ёю, заўтра з другою. Серца становщца (астанаўліваецца). Пра вялікую стомленасць. Жну, жну, хватаю, хватаю, каб большы прыбраць, прыб'юся, што серца становіцца. Косіць, косіць, бярэ, бярэ, тады ўжо чуе: серца астанаўліваецца, — ляжыць, нямножка паляжыць. Сіпець i хрыпець. Злосна бурчаць. Пастыллё, а не чалавек, цэлый дзень сіпіць i хрыпіць на ўсіх, як только яму не надаесцъ! Скардзщь языком. Гаварыць глупства. Чуць не кажный дзень прывалакецца, рассядзецца i скародзіць языком, надаеў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

прыбюся
0 👁
 ◀  / 321  ▶