Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
С аднае рады. Па агульнай згодзе. Пуні прадавалі с аднае рады а цяпера меншый бурчыць: нашто прадавалі. Са днём. Пра месяц, які мае трыццаць адзін дзень. Май усягда са днём, ета хвеўралю калі дня, калі двух дней не хватае. Са (з) усяго. Выдатны, выключнЫ. Арына была дзеўка са ўсяго, яна i на работу, i на гульню была первая. А што ж, ета праўда, што Барысёнак — чалавек з усяго. Сала за сала заходзіць. Жыве заможна. Яны жылі багата, старой Кірыла ўмеў хазяйствавацъ, у яго кажный год сала за сала захадзіла. Салому трэсць. Крыўдзіцца. Пачала салому трэсцъ большая, мбыццам яе абідзелі, як дзялілі маткіна трахолле. Непаўн. Салому патрэсць. После той вечарынкі Тамара патрасла салому. Сам з сябе. 1. Без пастаронняй дапамой. Аўхімёнак сам з сябе строіўся, ніхто яму дайжа пальцам не памог. 2. Відны. Антон быў сам з сябе мужчына, нёдарма яна к яму серцам прыкіпела. 3. Добры. Хто яго знае, як будзе ў жызні, а так ён чалавек сам з сябе i сям'я ў ix ладная. Са свайго мазаля. 3 улаенай працы У нас усе са свайго мазаля жылі, чужога нічога не перападала. Са снапВ. Па дамоўленасці ад колькасці снагюў (дзяліць). Мы на Хутарах з лешчанскімі адналішнікамі дагаварываліся сеяцъ ячмень са снапа папалам. Са шчэпаць. Малы. Тэй жаніх са шчэпаць, што яны ў ім найшлі, талька, праўда, язык харашо падвешан. Свадзьба на сляпой кабыле іран. Недарэчнасць. Ета такея гаспадары, што ў ix часта бывав свадзьба на сляпой кабыле. Свае алы не чуць; Быцъ вельмі дужым. Ета нелязя расказаць, як Дзяніс работаў, ну ён свае сілы не чуў. Свае дзела. Сваякі. Мала што, еслі яны адна на адну што-небудзъ i сказалі, сваё дзела, разбяруцца. Свайго дня даседзець. Дажыць да скону. Не гаруй, чаго — чаго, а свайго дня даседзіць кажный. Свет калыхнуць (скалыхнуць). Моцна ўразіць. Ён думаў, сеет калыхне, калі прывязе сюда сваіх прыяцеляў. Хацелі свет скалыхнуць, ды на ix не дужа ўнімайіе абрашчаюць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямя
0 👁
 ◀  / 321  ▶