Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
усім. Непаўн. Паскарадзіць языком. Пасядзеў троху i Шаўчонак, паскарадзіў языком. Скідаць (скідываць) скідку. Запісваць сябе маладзейшым. Тады скідаў скідку, а цяпера чэшацца: нашто было ema дзелаць, нада лішній год работаць. У войну маладэя скідывалі скідку, каб у Германію не вывезлі. Зак. Скінуць сидку. Маша на пяць гадоў скінула скідку. Множн. Паскідаць (паскідываць) скідку. Як паскідалі скідку, было харашо, а цяпера лішняе ўрэмя работай. Мы зналі ўсіх, якея паскідывалі скідку. Скрозь пляцень на ўспяцень асудж. Безразважна. Ускочыць ён калі-небудзь скрозь пляцень на ўспяцень, што не выскрабецца. Скула пахне пад робры. Пра магчымасць непрыемнасцей. Яму даўно скула пахне пад робры, i палучыць своё, так не абойдзеща. Зак. Скула запахла пад робры. Як скула запахла пад робры, ён схваціўся за галаву. Скулу дзелаць. Не працаваць, гуляць. Скулу дзелалі твае касцы, у кустах пракачаліся. Ужо з паўмесяца скулу дзелаюцъ коні, ад 'ядаюцца. Слова ад слова. Пастуиова (распаўсюджвацца). Тады молва слова ад слова пашла дальшыі дальшы, ужо да Ходас дапаўзла. Слова мараць. Гаварыць, размаўляць. Мне з імі дайжа слова мараць не хочацца, пра што ты з ветраннікамі пагаворыш. Смяшыць скамейку (услон) іран. Займацца пустой, нікчэмнай справай. У яго одно заняціе смяшыць услон, большы нічога не ўмее. Много яны наработалі, смяшылі дзет услон, мяшкі з бульбаю асталіся на бульбоўніку. Зак. Пасмяшыць скамейку (услон). Ён масцер пасмяшыць скамейку. Пасмяшылі ўслон, — во што яны нарасказывалі. Узмацн. Насмяшыць скамейку (услон). Твае знакомцы насмяшылі скамейку, адкуля яны ўзяліся. Узноў насмешаць услон, другого ад іх не пачуеш. Спаць у начоўках жарт. Быць малым. Знаеш, калі тую свадзьбу гулялі? — калі ты яшчэ спала ў начбуках. Спаць (шумець) у грашах. Медь значныя сродкі. Твае зяці спаць у грашах не будуць, якая копейка завядзецца, скора пусцяць у дзела. Цяпера яны шумяць у грашах, даяркі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

начбўках
0 👁
 ◀  / 321  ▶