Накласць (налажыць) руку. Пакараць фізічна. Хоць ба раз наклаў на іх руку, скажа: не балыйцеся, i ўсё. Губаронак дзікавацца не стане i руку налажыць не пасцясняецца. На красату. 3 прыемнасцю. Мы ў Ганны паабедалі на красату, яна ўмее i прыгатовіць, i падаць. Накрыцца капытамі. Паступіць бессаромна. Прасіў: пазыч% пазыч, цераз месяц аддам, — узяў i капытамі накрыўся, другій год аддае. На курасадню жарт. Спаць. Казак наслухаліся, цяпера марш на курасадню, а то баба Яга будзе сніцца! На лаб. Адразу (выпіваць). Аўхімёнак не сцяснящца, стакан за стаканам на лаб куляе. На лучынке печ. Праяўляць жорсткасць. Вярбіцкій гатоў іх на лучынке печ. З ш. На лучынке спеч. Каб прымеў, Стэшку б на лучынке спёк, духу яго перанасіць не можа. Наматываць хвост. Модна ўшчувадь. Ім часцей нада наматываць»хвост, будуць помніць, што нічога з рук не сходзіць. Зак. Наматаць хвост. Цётка ім наматала хвост, ну на іх ета мала падзействавала. На міру i к двару. Да ўсяго здатны. Міхяёнак на міру i к двару чалавек, не то што гультай ці трапач якей. На нітку (нітачку). 1. Вельмі модна (схуднець). Аул/ніна нявестка высохла на нітку, чуць ногі перастаўляе, — во замужжа! Нядоўга i на нітачку выпетрыць, калі naсядзіш без куска хлеба, як зразу после вайны сядзелі. 2. Да канца паступова (забіраць). На нітку аббіраюць Сцепаніду, яна ўсё аддае. Яны матку сцягнуць на нітачку, кажную нядзелю клумкі валакуць. На нос нарубіць. Цвёрда загадаць. Я ім на нос парубіла, каб большы ні з кім не трогаліся. На пачае. На часах (пра карову). Як карова на пачае, я разы па два, па тры хаджу ўноччы з хванаром глядзець. На печы не перавернецца (не перакоціцца) асудж. Вельмі гультаяваты. Што ты скажаш пра Чарняка, калі ён на печы не перавернецца. Косцік i на печы не перакоціцца, настолько злянеў. На праходзе. На заканчэнні. Юнь на праходзе, а настаяшчага цяпла яшчэ ні аднаго дня не было
Дадатковыя словы
аулініна
0 👁