На абея рукі. Адразу з некалькімі асобамі (размаўляць). Баявая дзеўка, стаяла, гаварыла з імі на абея рукі, усе смяяліся. На адзін волас. Ледзь-ледзь (раззлавацца). Няхай на адзін волас рассердзіцца, яго зразу пазнаеш. На адзін глык (кусь). Вельмі мала (ежы). Адрэзала крошку сала, наце, ежце, а таго сала Свірыдзёнку на адзін глык. Палажыла ім кілбасы на адзін кусь, ім каб цэлага парасёнка падаў, дык ба ўмялі. На адзін шчоўк. Пра слабога, бяссільнага. Якая ў яго сіла, на адзін шчоўк, піхні — i ён паляціць, як хлапінка. На адной лініі. Аднолькавыя. Яны ўсе на адной лініі, гулыпаі адпетыя, узяцца н\ за што не заставіш. На баку. Без патрэбы. Жывеш — пра ўсё ллапоціш, а памрэш — i грошы на баку. Як хлопцы возъмуцъ загрудкі, i крэпащь яго будзе на баку. На валасіну (валасінку). Ніколькі (не слухацца). Разбалаваліся дзеці, на валасшу не слухаюцъ матку. Коля яе на валастку не прызнае, дайжа панімаць не хона. На ваўка (воўка) груб. Без патрэбы. На ваўка яму звязывацца з такою хеўраю! На воўка ім было тое сена, цяпера страму не абяруцца. На тару драцца. Вар'яваць. Хлопцы нарошня штошебудзъ скажуцъ пра Тамару, паддражняцъ, а ён тады на гару дзярэцца. Нап не накласць (не налажмць). Не наведаць. Мірон сказаў, што болъшы к ім нагі не накладзе. Я тома гадоў дзесяцъ не была i ні разу яшчэ нагі не налажу. На голую косць. Адразу, без пярэчання. Аеташонак як тукнуў, яны ўмяліся на голую косць, без разгавораў. Нагою не быць. Не наведвацъ. Я ў тваім Колтаве нагою не быў, толъка знаю, што нейдзе ў том баку, ранты цэрква была відна. На дурняка (дурнічку). Проста, лёгка, з хлуснёй i падманам. Думаў, што яму яшчэ год удасца на дурняка пракідацца, ды не выйшла. Нічога ў Аўрамёнка не палучылася, думаў пражыць на дурнічку, а тута не выходзіць. На іспроб. Каб папрабаваць. Узялі тры ігрушкі на іспроб, — няважныя, болъшы браць не стоіць
Дадатковыя словы
варяваць
2 👁