Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
мурашка не прапаўзе. Тута мурашачка не прапаўзе, а ты хочаш з карзткаю пралезцъ. Myxi не злятаюць (з каго). Пра неакуратную; недагледжаную асобу. Не расказывай нам пра Гароднікава, мы знаем, што з яго мухі не злятаюць. Мух пасвіць іран. Гультаяваць. Летась яму тута панаравілася, дык i сёлета сабіраецца прыехаць мух пасвіць. Час. Мух папасвіць (прапасвіць). Ну што ты, папасвіў мух на Зарэччы? А во лета прапасвіў мух i вазьмі з яго што хочаш. Узмацн. Мух напасвіць. Помашчы дажджэшся ці не, а мух напасе харашэнька. Працягл.-фінальн. Мух дапасвіць. Твой дружок ужо дапасвіў мух, сядзіць у хаце: не ў чым на вуліцу выйціць. Мыкаць мычкі. Абменьвацца колкасцямі. Только сойду цца ўместа, у іх спакою няма, пачынаюцъ мыкаць мычкі. Абмеж. Памыкаць мычкі. Сяння Алёна памыкала мычкі з многімі. Узмацн. Намыкаць мычкі. Ого, як яна намыкала МЫЧКІ, ну скора яе адвучаць ад етай прывычкі. Мящна (труха) сыплецца. Пра нямогласць ад старасці. 3 яго мякіна сыплецца, а ты хочаш, каб лужок скасіў. Калі труха сыплецца, якей з яго работнік, глядзі, каб ля калодкі не заваліўся. Зак. Мякіна (труха) пасыплецца. Мы ужо не работнікі, скора з нас мякіна пасыплецца. Нешта рана з. Цурганёнка труха пасыпалася, ён жа не старой за нас. Мякнуць у гарэлке. П'янстваваць. Айдзе што ў гультаёў будзе, падцёлка збылі i месяц мяклі ў гарэлке. Непаўн. Памякнуць у гарэлке. Як работалі ў горадзе, памяклі ў гарэлке, ну за ета іх i папрасілі. Законч. Адмякнуць у гарэлке. Большы некуды, як адмяк у гарэлке Дарашрнак. Працягл.-фінальн. Дамякнуць у гарэлке. Дамякнуць яны ў гарэлке, што куска хлеба не будзе на стале, ну, красцъ пойдуць. Мяняць шыла на швайку. 3 дрэннага выбіраць такое ж. Паедзе на базар яе прадаваннік мяняць шыла на швайку. Зак, Памяняць шыла на швайку. Толк здзелаў яе Міця: памяняў шыла на швайку. Працягл.-фінальн. Дамяняць шыла на швайку. Дамянялі шыла на швайку, выйгралі нетто нейкае
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пянстваваць
2 👁
 ◀  / 321  ▶