масленым блінам падлезе, хоцъ ты яго сячас у рот кладзі. Не знаю, к Лёксінай дачке масленым блінам трудна падкаціцца, яна цябе зразу разгадае. Матаць слёзы на кулак. Горка стоена плакаць. Не знаю, чаго, ну Лісавеціна дачка увесь вечар матала слёзы на кулак. Час. Паматаць слёзы на кулак. Як падзяржаць у руках крэпенька, дык паматаеш слёзы на кулак. Матаць хвастом. 1. Хітрыць, крывадушнічаць. Памойму, яны знаюцъ у сё, ета хвастом матаюць, не хочуцъ расказаць. 2. Паводзіць сябе легкадумна (пра жанчыну). Матка была пустадомка, i дачка начала матаць хвастом. Непаўн. Паматаць хвастом. 1. Пахітрыць. Толку, щто ён паматаў хвастом, ніхто на яго не абраціў уніманія. 2. Павесці сябе легкадумна (пра жанчыну). Намотала хвастом i Сіўчанкова дачка, усяго з яе тварылася. Узмацн. Наматаць хвастом. 1. Нахітрыцца. Мы харащо знаем, сколько Лапудзёнак тое ўрэмя наматаў хвастом. 2. Павесці сябе легкадумна (пра жанчыну). Хваціць з не, сколько намотала хвастом, з кім яна только не лізалася! Час. Матануць хвастом. 1. Схітрыць. Быў матануў хвастом Сіўчык, ды ўвідзеў, што нічога не палучаецца. 2. Павесці сябе легкадумна (пра жанчыну). Перад нейкім солдатам мотанула хвастом, іх тута много стаяла. Працягл.-фінальн. Даматаць хвастом. 1. Дахітрыць. Даматаў хвастом, што сам у пролабку ўскачыў, ладна, што Сашка помог выскрасца. 2. Павесці сябе легкадумна (пра жанчыну). Домотала хвастом, што яе ўся округа будзе прасмяхаць. Мора адліванаё. Вельмі многа (пра напіткі). Гуляние здзелалі богатое, ад закусок столы ламіліся i піць было мора адліванае. Морду падціраць іран. Выражаць задаволенасць. Як чарочку вып 'е, дык морду падцірае, только паднасі яму большы чарачак. Узмацн. Морду нападціраць. Тое ўрэмя Пушкоў нападціраў морду, усе яму кланяліся. Працягл,фінальн. Морду дападціраць. Ну, дападціраў морду Барысёнак, ніхто яго не знае, не прыглашае, не сустракае. Музыка зайграе. Пра прадчуванне канца. Не, мая даражонькая, доўга я не працягну, скора па мне музыка зайграе. Мурашка (мурашачка) не прапаўзе. Вялікая іўшчыня. Я паглядзела, якея ў цябе багатыя грады, гуркі цвітуць — 5 Зак
Дадатковыя словы
жбнькая, матанўў
2 👁