Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
галаву. Твой Косцік палез на галаву слабадскім хлопцам, яны маўчаць, як пабітыя. Працягл.-фінальн. Далезць на галаву. Далезе ён на галаву Лук 'яненку, што свае головы не зносіць. Лезць на сем сукоў. Брацца за некалькі спраў без надзеі давесці да канца. У Карняёнка ўсягда такая привычка лезцъ на сем сукоў, а тады ўсё кіне-рыне недадзеланае. Пачын. Палезць на сем сукоў. Палезеш на сем сукоў i нічога як нада не дадзелаеш. Лезць у балота. Праяўляць безразважнасць, бяздумнасць. Нечага было лезць у балота, зразу было відна, што з дураты можа палучыцца. Зак. Палезць у балота. Не падумаўшы; палез у балота, толька гора ўсім надзелаў. Лезць у кашу. Умешвацца ў заблытаную справу. Я б табе не саветаваў лезць у тую кашу, самі няхай расхлёбываюцца. Зак. Улезць у кашу. Улез у чужую кашу, задзелаўся, што i сам не рад. Пачын. Палезць у кашу. Каб не палез у кашу з тым сенам, усё было б ціха i спокойна. Ліхім матам. Гучна, ашалела (крычаць). У тым дварэ вечна спакою няма, то адзін верашчыць ліхім матам, то другей раве як нівесь хто. Любэй-кажный. Абсалютна ўсякі. Любэй-кажный табе раскажа, якея яны былі атлёты. Ён з любым-кажным найдзе пра што паталкаваць. Маслена пад9нзджаць. Падлабуньвацца. Халера ў ім тварылася, як ён умеў маслена пад'язджацъ к кажнаму. Зак. Маслена пад'ехаць. Карабкоў, ты знаеш, як умеў маслена падёхаць, любому мог зубы загаварыць. Працягл.фінальн. Маслена напад'язджаць (дапад'язджаць). Напад 'язджае ён маслена i нямаслена, яму слова прагаварыць к чалавеку цяжола. Во Сівачонак дапад'язджаў маслена, — ляцеў з канторы, як пуля з пісталета. Сін.: Масленым блінам падлязаць (падлазіць, падкачывацца, падкочывацца). Пачаў масленым блінам падлязаць к новому старшине, а тэй на яго i не глядзіць. Як толька не стыдна яму масленым блінам падлазіць к любому-кажнаму! У дзярэўне пачані только масленым блінам падкачывацца, зразу замецяцъ. Доўга масленым блінам падкочываўся к Сліўкіну. Зак. Масленым блінам падлезць (падкаціцца). Ён такей, што
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дападязджаць, дападязджаў, нападязджаць, падехаць, падязджацъ
5 👁
 ◀  / 321  ▶