з чога ні з якага крыксы разабралі, жджы, калі ён унімецца. Крыксы іх як хвацяць, не прыдумаеш, што дзелаць i як успакаіваць. Кукаваць рэпку. Не мець магчымасці нічога зрабіць, прадпрыняць. Астанешся адна — будзеш кукаваць рэпку, большы некуды як будзеш кукаваць, бараду падпёршы. Купляць варон. Праяўляць разявацтва. Відзелі мы таго маладога: хадзіў па базару, купляў варон. Курыцы нейдзе клюнуць. Не засталося непашкоджанага месца. Аббіўся, абадраўся, што курыцы нейдзе клюнуць, — ну, з такой высі ляцеў! Курэц ад лапця. Нехлямяжая асоба. Ухажор, ухажор, якей ema ўхажор, — курэц ад лапця, а не ўхажор. Ламаць робры. Моцна караць. Каб ім робры ламаў часцей, яны б цябе панімалі, а так i вухам не вядуць. Узмацн. Адламаць (наламаць) робры. Мікіта крэпка адламаў яму робры, запомніць садок i медунічкі. Хто ім наламае робры, калі яны нікога ў разон не бяруць. Ламіць галаву. Сунімаць. Галаву такім балаўнікам ламіць нада, так распусціліся, ні бацьку, ні матку не слухаюць. Лапці адкідаць (адкідываць). 1. Разлягацца. Ён любіць после абеда лапці адкідаць на сене. Павячэрае i зразу лапці адкідЫваё. 2 гумар. Паміраць. Ці не думает ты ўжо лапці адкідаць? Адарка сабралася лапці.адкідываць, казала, каб ты яму прышоў капаць. Зак. Лапці адкінуць. 1. Разлегчыся. Ці помніш, як мы, бывала, лапці адкінем у задняй хаце на сенніку i качаемся. 2. Памерці. Як лапці адкіну, тады дзелай, што хочаш, хоць замуж ідзі. Ласка падыйшла. Стаў добрым, ветлівым. Ema яму ласка падыйшла, што разгаварыўся, а то бурше пад нос i адвернецца. Ласку ўчыняць. Рабіць прыемнаець. Ён жа табе не раз ласку ўчыняў, а ты не хочаш яму паможч на булъбе. Зак. Ласку ўчыніць. Думае, бадьшую ласку ўчыніць, што падвязе на калгаснай машыне. Лезць на галаву. Падпарадкоўваць сабе, сваёй волі. Настырныя людзі, яны Анькі на галаву лезуць, як яна церпіць тате! Зак. Узлезць на галаву. Калi не будзеш даваць здачы, яны табе на галаву ўзлезуць. Пачын. Палезць на
4 👁