На пяць капеек. Нічога не варты. Мы caMi знаем, што ў яго было хозяйства на пяць капеек. На разбор. Хутка (раепрадавацца). Вясною парасяты на разбор, кажный стараецца узяцъ, каб за лета падраслі. Нарывацца на зубы. Трапляць пад злосць. Не нада было нарывацца на зубы, увідзеў, што ён раскіпеўся, — абыйдзі бокам. Зак. Нарвацца на зубы. Нарвется на зубы, дык узноў будзе, што ў мінуўшый панядзелак. На сваю думу. Па свайму разумению. Паёхаў ён на сваю думу, ніхто яго не застаўляў, ну няхай паспытае вярбоўніцкага хлеба. На свой самадум. Безразважна. Здзелаеце вы ета на свой самадум, бацька вас па галоўке не пагладзіць, ён дураты не любіць. Насіць за душою. Памятаць. Аніса яна ўсю жызню насіла за душою, ён быў працаўнік за ўсю округу. Насякаць зубы. 1. Злаваць. Я не придумаю за што ён на нас насякае зубы. 2. Намервацца. Ён даўно наеякаў зубы паехаць у Москву, у нора выправіўся. Зак. Насеч зубьь 1. Зазлаваць. Тады ён насек зубы, што не пцмаглі перавазіцца. 2. Намерыцца. Масяёнак насек зубы купіць гхнюю хату, а яны ўзялі ды аддалі яе зяцю. На тры капейкі. Вельмі мала. Якая там помашч, памаглі на тры капейкі, пракачаліся дзет пад плятнём. На ўвесь лемеш (лямеш). 1. Строга, жорстка. Далі яму на ўвесь лемеш, доўга Стахванаў сад будзе помшць. Палучыў на ўвесь лямеш, няхай цяперацька паабгджаецца. 2. Да поўнага здавальнення. Гарманіст быў харошый, наскакался на ўвесь лемеш. На ўсе бокі. Моцна (спаць). Адчыніла я дзверы, зайшла, ён спіць на усе бокі, забірай, што хочаш, нясі хоць яго самого. На хваток. Спяшаючыся. Купляць на хваток не палучыцца, нада пахадзіць ля парасят, папрыцэнівацца. На Хомкінай баране везць іран. Весці. Відзелі, відзелі, як вы новага ўхажора Верачке на Хомкінай баране вязлі Пачын. На Хомкінай баране павезць. Пастойце мінутачку, вот-вот Клімчанка на Хомкінай баране павязуць. Законч. На Хомкінай баране прывезць (завезць). Вы ўжо спазні
1 👁